Размовы:Герб Вызны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыпісваў аўтарства Цітову не ў сэнсе стваральніка арыгінальнага герба, а стваральніка сучаснай яму інтэрпрэтацыі і дызайна. Вядомая рэч, што гербы перарабляюцца з цягам часу і тыя людзі, якія асучаснівалі герб могуць станавіцца ў шэраг аўтараў. Plaga med (размовы) 01:10, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Гэта можна пазначыць у артыкуле (калі на тое ёсць дакладныя крыніцы), але ў картцы не варта ўводзіць чытачоў у зман, быццам герб з’явіўся толькі ў XX стагоддзі.--Artsiom91 (размовы) 09:28, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Атрымліваецца, што і ў сучаснай інтэрпрэтацыі герба Цырына, напрыклад, таксама будзе не карэктна указваць аўтара?
Або мабыць рабіць прыпіску ў дужках накшталт (сучасная версія). Plaga med (размовы) 11:06, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Ёсць розніца паміж сучаснымі гербамі, зацверджанымі афіцыйна, і рэканструкцыямі сярэдневяковых гербоў, якія не маюць афіцыйнага статусу. Натуральна што пры сучасным зацведжанні могуць змяніць, напрыклад, колеры, і фактычна гэта новы твор. У Цырына падаецца і дата зацвярджэння ў картцы, лагічным бачыцца і аўтар менавіта гэтай зацверджанай версіі (і для зацверджаных гербоў аўтары звычайна даюцца ў аўтарытэтных крыніцах). Для таго ж Цырына герб ёсць і ў Цітова, але аўтарам пазначаецца не ён. У цэлым, у мяне няма ўпэўненасці што пра гербы, якія зараз не прыняты афіцыйна, варта ствараць асобныя артыкулы, напрыклад у свой час выдалялі Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2017#Герб Талькі, Герб Дукоры, хоць вядома гістарычныя гербы гэта іншая справа. Але па меншай меры варта яўна паказаць, што зараз гэтыя гербы афіцыйнага статусу не маюць.--Artsiom91 (размовы) 11:26, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Прыняў. Згодзен, што іншая справа, таму раблю прыпіску, што герб гістарычны, каб не ўводзіць людзей у зман. У той жа час, гістарычны герб мае месца быць, бо адпавядае па значнасці, ну і адзначаць яго ў картцы населенага пункта таксама варта, галоўнае паказаць, што герб не зацверджаны, або мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, як у выпадку з гербамі Ліпнішак і Крэва. Plaga med (размовы) 11:34, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Выдаленне герба Ліпнішак таксама абмяркоўвалася, думаю там лепей паказаны кансэнсус супольнасці наконт гэтай тэмы. Artsiom91 (размовы) 11:43, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]