Размовы:Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У розных вікіпедыях розныя даты. Узятая дата з be-x-old--Zmicier P. (размовы) 16:56, 11 лютага 2013 (UTC)

А чаму не 1432-1439. Пачалася гэтая дынастычная вайна пасля таго як у 1432 Жыгімонт абвясціў сабе вял. кн., а скончылася толькі пасля таго як Валынь і Падолле прызналі яго ўвагу, а Свідрыгайла эмігрыраваў далёка за межы ВКЛ. Катэгорыя ўвогуле мае назву 1432-1437--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:16, 19 лютага 2013 (UTC)
Прыкладна пра гэта ж спытаўся і я[1], ад выдання да выдання даты розняцца, ранейшая назва "у 15 ст." больш пасавала выпадку. --Максім Л. (размовы) 20:33, 19 лютага 2013 (UTC)
Пан Дзяніс, Вы адміністратар, да таго ж і гісторык. Будзьце рашучымі і перанясіце, калі так, супраць ніхто не будзе. Я, прынамсі, дакладна. Я пазначыў толькі чым кіраваўся, калі перайменаваў старонку. Усё роўна артыкул пакуль куцы, трэ пераробліваць, з пазначэнням уісх крыніц.--Zmicier P. (Размовы) 20:43, 19 лютага 2013 (UTC)
Пан Максім, мысліць стагоддзямі - гэта недарэчна неяк, не пра егіпецкія піраміды гаворка ідзе, канкрэтыка тут пасуе. У другіх аднайменных артыкулах з іншых моў выключна датамі пазначана, як і ў школе калісь праходзілі.--Zmicier P. (Размовы) 20:48, 19 лютага 2013 (UTC)
Вайна з актыўнай фазай у 10 гадоў і з аглядкай на яе яшчэ гадоў 20 калі не болей, а сярод наступства і адмена дыскрымінацыі, тое ж забойства Жыгімонта і нават пазнейшая змова князёў. Чаму б і не лічыць вайною стагоддзя, пагатоў храналагічны пачатак і канец вельмі размыты. --Максім Л. (размовы) 21:09, 19 лютага 2013 (UTC)
Я прапаную пакуль перанесці старонку пад назву: Грамадзянская вайна ў ВКЛ у 1430-х гадах. Хоць у гістарыяграфіі ёсць канкрэтныя даты, якія былі напісана мной вышэй.--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:51, 20 лютага 2013 (UTC)
Мудра.--Zmicier P. (Размовы) 09:48, 20 лютага 2013 (UTC)