Размовы:Гульнявы рухавік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ці ведаеце вы, што…
Ці ведаеце вы, што…
20 верасня 2023 года звесткі з артыкула «Гульнявы рухавік» з’яўляліся на Галоўнай старонцы ў калонцы «Ці ведаеце вы, што…». У калонцы быў прадстаўлены тэкст «Гульнявыя рухавікі звычайна ўключаюць адпаведныя бібліятэкі і выкарыстоўваюцца для іншых відаў інтэрактыўных праграм.».
З поўным выпускам калонкі можна азнаёміцца ў архіве рубрыкі «Ці ведаеце вы, што…».
Wikipedia
Wikipedia

Рухавік ці рухавічок?[правіць зыходнік]

Часта ў артыкулах пра гульні сустракаем тэрмін «гульнявы рухавічок» па аналугіі з рус. «игровой движок». У той жа час, арыгінальны тэрмін — «game engine». Аналіз іншых моў паказвае, што дадаванне памяншальнага суфікса — гэта чыста руская прыдумка. Пытанне, як быць нам? Думаю, што трэба абраць адзіны тэрмін. Мне чамусьці здаецца, што «гульнявы рухавік» гучыць лепш. Што думаеце вы? Plaga med (размовы) 20:14, 14 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Наколькі разумею, рускія тэрміны фарміраваліся ў 90х маладымі людзьмі, якія спрабавалі ўводзіць для зручнасці больш кароткія слэнгавыя формы слоў: клавиатура - клава, двигатель - движок, процессор - проц. Некаторыя з гэтых слоў замацаваліся ў прафесійным асяроддзі.
Для беларускай мовы гэта этап фарміравання слэнгавых слоў не адбыўся, таму лічу, што на дадзеным этапе лепей ужываць тэрміны з слоўнікаў (калі існуе), гласарыю Microsoft/Google/Samsung, альбо прамы пераклад (engine -> рухавік).
Ну і калі суб’ектыўна параўноўваць словы па гучанню, то "движок" лепей за "двигатель" (можа проста больш звыкла), а "рухавік" лепей за "рухавічок" (звычайна game engine даволі вялікі прадукт, на бачу сэнсу яго прыніжаць суфіксам -ок-). ByTrush (размовы) 12:05, 15 лістапада 2023 (+03)[адказаць]