Размовы:Двожац Віленскі (станцыя метро)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

транслітарацыя: так ці не?[правіць зыходнік]

Не лічу, што прыметнік "wileński" трэба менавіта транслітараваць з польскай мовы на беларускую. Форма "віленскі" цалкам традыцыйная для беларускай мовы, а форма "вілэньскі" ужо губляе сэнсавыя адсылкі да Вільні. Дарэчы, артыкул пра сам вакзал (Варшава-Віленская) мае менавіта такую форму прыметніка ў назве. Што да слова "двожац" замест "вакзал" - гл. напрыклад Паўночны вакзал (Парыж), а не "Гар-дзю-Нор" (Парыж). Elis Bodnar (размовы) 23:09, 18 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

«Вілэньскі» гэта памылка, транслітарацыя паводле ТКП таксама дае «Віленскі». А вось «Двожац», відаць, варта захаваць. Тут гуляе ролю менавіта тое, што гэта станцыя метро, а не вакзал, і слова «Двожац» тут частка ўласнай назвы. Так што правільна будзе «Двожац Віленскі». Гл. далей Вікіпедыя:Да перайменавання‎#‎Двожац Вілэньскі (станцыя метро) → Віленскі вакзал (станцыя метро).--Artsiom91 (размовы) 23:50, 18 студзеня 2023 (+03)[адказаць]