Размовы:Доктар Уотсан

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ватсан? --Максім Л. 19:27, 23 Травень 2010 (UTC)

Я лічу, трэба пісаць "Ўотсан" (не "Уатсан", як пададзена на старонцы). На Рупедыі "Уо́тсон" як варыянт, але ў нас ёсць чароўная літара "Ў", то чаму яе не выкарыстаць? Націск можна не пазначаць, бо тут ёсць "о" і значыць гэтая літара - націскная агаданым чынам. Стары варыянт - "Ватсан" - можна падаць у дужках, як даніна старым савецкім перакладам Дойла і выдатнаму кінасерыялу. --Вікі-Майстар
З "Ў" словы не пачынаюцца. --Artificial123 (размовы) 09:51, 16 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Чаму так? Вось Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - тут "ў" напачатку слова нават мае пабочны націск, але ж скарочанае. А запіс "Ўотсан" дакладна перадае вымаўленне гэтага слова. Адмаўляцца ад гэтага - гэта як забіваць шрубы малатком, маючы шрубакрут. У рускай Вікіпедыі паўсюдна адмаўляюцца ад састарэлых недакладных транскрыпцый назваў і імёнаў: было "Свиноустье", стала ru:Свиноуйсьце; і не перасмыкаюцца. --Вікі-Майстар (размовы) 15:33, 16 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Ва ўласных імёнах нельга пачынаць слова з вялікай "Ў". Гэта паводле правілаў беларускай мовы. У суседнім раздзеле можна. Хочаце - Вам туды. --Artificial123 (размовы) 16:14, 16 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
У §15.4 Правілаў арфаграфіі гаворка ідзе пра перадачу гука [у] на пачатку ўласных імён і назваў. Слова Watson і пад. не падпадаюць пад гэты пункт, бо ў мове-крыніцы ўжываецца гук [ў] а не [у]. Больш, таго, тут няма чаргавання [у] з [ў], таму §15.1 таксама тут не працуе. А гуку [ў] ([w]) у беларускай мове добра адпавядае літара "ў". Таму напісанне "Ў" у іншамоўных словах, дзе ўжываецца гук [ў] ([w]), цалкам апраўданы і не парушае правілаў правапісу.
Можна сказаць, напісанне літары "Ў" напачатку іншамоўных імён і назваў, там дзе ў выточнай мове стаіць гук [ў] ([w]), не ўнармавана Правапісам. Аднак гэта унармаванне не патрабуецца, гэтак жа як яго няма для напісання зычных "Л", "Р", "Ф" і інш., там дзе ў выточным іншамоўным слове гучыць адпаведна "Л", "Р", "Ф"... Тое, што дагэтуль практыка перадачы гука [w] літарай "Ў" напачатку слоў не была афіцыйна пашырана не значыць, што гэта забаронена. Вікі-Майстар (размовы) 00:01, 17 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Слова да чытачоў[правіць зыходнік]

Паважаныя чытачы "Беларускай вікіпедыі"! Для англійскага прозвішча і назвы англ.: Watson найбольш блізкім напісаннем па-беларуску, атрыманым шляхам транскрыпцыі, будзе "Ўотсан". Яно адпавядае вядомаму прынцыпу "як чуецца - так і пішацца" і не пярэчыць Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэта напісанне таксама адпавядае імкненню ў сучасных літаратурных нормах еўрапейскіх моў перадаваць на пісьме іншамоўныя назвы і імёны максімальна блізка да арыгінальных па-гучанні. Некалі да рэвалюцыі, калі выконваліся першыя пераклады твораў Артура Конана Дойла, у рускай мове не існавала адзінай сістэмы перадачы іншамоўных назваў і імён, і перакладнікі часта карысталіся сістэмай транслітарацыі. З гэтых рускіх перакладаў слова "Ватсон" трапіла ў беларускую мову як "Ватсан", бо ў рускай мове няма больш дакладнага адпаведніка для англійскай "W" як "В" (у беларускай - ёсць). У наш час, як напісаў напачатку, і ў рускай і ў астатніх еўрапескіх мовах ад сістэмы транслітарацыі паступова адмаўляюцца на карысць транскрыпцыі. Нажаль, я не магу дадаць напісанне "Ўотсан" на старонцы Доктар Ватсан, бо папярэджаны адным з рэдактараў Вікіпедыі - прыхільнікам транслітарацыі рускіх перакладаў іншамоўных імён, што буду заблакаваны на гэтым сайце. Дыскусію па пытанню перадачы гука [Ў] у запазычаных назвах і імёнах можна паглядзець на маёй старонцы ў Вікіпедыі тут. Дзякуй за ўвагу. --Вікі-Майстар (размовы) 14:03, 24 снежня 2017 (MSK)[адказаць]