Размовы:Друцк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З гiсторыi Друцка[правіць зыходнік]

„. а на лѣт̑ со ѡц҃мь подъ Полтескъ . а на другую зиму . с Ст҃ополкомъ подъ Полтескъ . ѡжгоша Полтескъ. ѡнъ иде Новугороду . а ӕ с Половци на Ѡдрьскъ[1] воюӕ та Чернигову .“,

А на лета з бацькам— пад Полацк, а на другую зiму са Святаполкам (варыянт: Светаполкам) пад Полацк, i выпалiлi Полацк; ён пайшоў да Новагорада , а я з полаўцамi на Друцк ваюючы, ды да Чарнiгава .

и азъ всѣдъ с Черниговци . ѡ двою коню . и не застахом̑ въ Смолиньскѣ …. тѣм же путем̑ по Всеславѣ . пожегъ землю и повоєвавъ до Лукамлѧ[2] . и до Логожьска[3] . та на Дрьютьскъ[4] воюӕ . та Чернигову

i я з чарнiгаўцамi верхам з паваднымi конямi i не засталi... ў Смаленску . … Тым жа шляхам за Ўсяславам . папалiў зямлю i паваяваў да Лукомля i да Лагожска, ды на Друцк ваюючы, ды да Чарнiгава.

а самъı кнѧзи Бъ҃ живъı в руцѣ дава . Коксусь . с сн҃мь Акланъ . Бурчевичь . Таревьскъıи кнѧзь Азгулуи . инѣхъ кметии молодъıх̑ . еı҃ . то тѣхъ живъı . ведъ исѣкъ вметахъ в ту рѣчку . въ Славлии[5] по чередам̑ избьєно . не съ . с҃ . в то времѧ лѣпших̑ .“

А самiх князёў Бог жывымi ў рукi даваў: Коксусь(варыянт: Каксусь) з сынам, Аклан Бурчэвiч, тарэўскi князь Азгулуi i iншых кмецii(?)[6] маладых пятнаццаць. То гэтых я жывымi ведучы, пасёк i пакiдаў ў тую рэчку. ..У Слаўлii[7] па чарзе перабiў не пералiчыць …дзвесце ў той час лепшых[6]

„Павучанне Ўладзiмiра Манамаха“ [7]

[1]на Ѡдрьскъ … — горад Odruczko(лацiнiца ),Oдруцьск(укр .,кiрылiца),Друцьк (укр., кiрылiца)

[4]на Дрьютьскъ … — горад Odruczko(лацiнiца ), Oдруцк(бел .,кiрылiца), Друцк(бел., кiрылiца)

Odruczko (лац.), Одрьскъ(кiр.),Дрьютьскъ(кiр.)  —  горад Друцк у вытоку ракі Друць( яна ж Odruczk(лацiнiца) Fl). 

Рака Друць (лац. Odruczk ) . адметная дзвюма гарадамi: у вусцi знаходзiцца горад Рагачоў(лац. Rohaczow), у вытоку - горад Друцк( лац. Odruczko), ен жа Одрьскъ(кiрылiца)... Дрьютьскъ(кiрылiца) …

[2] ...до Лукамля.. — горад у верхнiм цячэннi ракі Ула, левага прытоку ракі Заходняя Дзвіна [3] ...до Логожьска... — горад памiж Менскам i Барысавам


[6] …“Также производились раскопки кургана вблизи окольного города, где было обнаружено массовое захоронение, в котором центральным являлось погребение княжича 7-8 летнего возраста под каменным саркофагом. Вместе с ним были захоронены его дружина и обслуга“…

[5]въ Славлии… — горад Славенiя каля горада Друцка ў заходнiм напрамку. … Быў.

[7]Павучэнне“ было ўкладзена ў Лаўрэнцьеўскi летапiс пад 1076 год, але ўсе падзеi ў „Павучэннi“ не датаваны. --87.143.226.37 16:41, 19 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Пра вёску і горад як асобныя артыкулы[правіць зыходнік]

Друцк гэта вёска Талачынскага раёна. Лепш не выкарыстоўваць газэтных артыкулаў для пісання сюды, асабліва што датычыць гісторыі, бо амаль 100% не будзе адпавядаць рэчаіснасці. Напрыклад, лёс Друцка не параўноўваўся з лёсам Троі ў Іагана Георга Корба, а толькі ў фантазіях Мяснікова :), тое ж пра заснаванне царквы ў 1001 годзе - вядомы фальсіфікат, вядомага фальсіфікатара. Я не праўлю, бо памятаю баталіі па Усеваладке :) --MaximLitvin 20:54, 1 Ліпень 2007 (UTC)

Вёска? Бедныя нашы гарады. Ну, паправіць нядоўга. :) Пра тое, што самастойна не правіць, то глупства пане дабрадзею :)) -- і наогул, то я не без задняй правакацыйнай думкі пра тыя самыя баталіі даў сюды гэты тэкст. Ну, і знайшоўшы ў паперах нейкую старую выразку незразумелага прызначэння, вырашыў перацюкаць, перш як выкідаць, каб не прападала дабро. :)
А дух гэтых фрагментаў мне-то падаўся трохі дыспрапарцыйным, але ж -- "ёсць і такая версія". А як мы ўжо маем сякую-такую метадалогію апрацоўкі такіх сітуацый, то можна паводле ўсеваладкаўскага прынцыпу зрабіць парадак. І газетныя матэрыялы (якія часта едуць на міфах) не толькі не трэба хаваць, але і трэба даваць -- з абавязковым пазначэннем крыніцы -- каб чытач ведаў і мог супастаўляць. Yury Tarasievich 21:46, 1 Ліпень 2007 (UTC)
Пра "ёсць і такая версія" я з Вамі карэнна не згодны, бо тытул "версія" трэба яшчэ заслужыць. Наогул глядзіце Зализняк А.А. Истина существует. --MaximLitvin 22:52, 1 Ліпень 2007 (UTC)

Праверыў па БелСЭ. Друцк -- гэта колішні горад на правым беразе, а Друцк -- гэта вёска на левым беразе, паблізу дзядзінца. Сувязь аднаго з другім не паказана. Таму нармальна перасылацца да горада, пакуль няма пра вёску. Царква якая паводле Друцкага Евангелля пастаўлена ў 1001, узгадана таксама (а думаю, што бачыў пра яе і ў "Помніках..."). Таму, калі ў наш час існуе абвяржэнне -- калі ласка, артыкул толькі выйграе ад гэтага. :)) Гл. таксама рэпліку ў вашай размове.

Няслушны, неабгрунтаваны перанос. Сучасн. вёска, у адрозн., напр., ад Крэва, зусім нятоесная з колішнім горадам, стаіць "паблізу". У БелСЭ артыкул Аляксеева пра горад асобны ад артыкулу пра вёску. Лічу слушным раздзяліць як было. Yury Tarasievich 08:20, 11 Жнівень 2007 (UTC)

Стаіць на месцы "места Друцкага" - пасада. --MaximLitvin 08:28, 11 Жнівень 2007 (UTC)
ЗЫ Тым больш, што у катэгорыі колішніх гарадоў ёсць менавіта горад - ўсё добра :) --MaximLitvin 08:30, 11 Жнівень 2007 (UTC)
Не, усё роўна няхораша. Важна не тое, хто дзе стаіць, а неразрыўнасць у часе, а тут яна не выконваецца. Не ведаю, што на гэты конт кажа БелЭн, у мяне гэтага тома няма. Ведаю, што ЭнВКЛ дае ў дужках "цяпер вёска", але што яшчэ можа напісаць спецыялізаваная энцыклапедыя? Мяне больш пераконвае пазіцыя БелСЭ, згодна з якой Друцк (у артыкулах Аляксеева і Штыхава) нятоесны з вёскай, а Крэва тоеснае. Yury Tarasievich 09:06, 11 Жнівень 2007 (UTC)