Размовы:Крыштоф Мікалай Дарагастайскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
  • Дарэчы, а ці прынята ў навуковай літаратуры форма "вялікалітоўскі"? Ніхто ж не піша "вялікалюксембургскі" ці "вялікамаскоўскі". --Аляксандр Сакалоў 07:22, 6 Верасень 2009 (UTC)
Не, звычайна пішуць напр. "дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага", але "вялікалітоўскі" даўно вядомае ў ВКЛаўскім кантэксце, ад пач. 20 ст. --Максім Л. 11:26, 6 Верасень 2009 (UTC)
Дык яно вядома ў навуковай акадэмічнай літаратуры, ці ў працах ластоўскіх-ермаловічаў-сагановічаў? У апошнім выпадку гэтую практыку трэба скончыць, ак не абапіраючуюся на навуковыя крыніцы. --Аляксандр Сакалоў 14:25, 6 Верасень 2009 (UTC)

У слоўніках гэтага, вядома, няма. Але гэта, як на вока, не такі вялікі грэх для такой працы як наша; пісаць так у наратыве напэўна складней, чым з абрэвіятурай -- калі толькі не гаворка не пра нарматыўныя вызначэнні тэрмінаў! Існуе ж і такі не цалкам хадавы тэрмін, як "вялікарускі". Не ведаю... Yury Tarasievich 17:53, 6 Верасень 2009 (UTC)