Размовы:Магілёўскі павет (Магілёўская губерня)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калі і праўда быў і ў ВКЛ, і РІ, то мусіць слушней стварыць Магілёўскі павет, Мсціслаўскае ваяводства напрыклад, куды адпаведную інфармацыю і перанесці. --Максім Л. (размовы) 11:13, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]

У ВКЛ Магілёўскага павета не існавала, прынамсі як адміністрацыйнай адзінкі.--Artsiom91 (размовы) 11:27, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Неяк так і думаў, была здаецца Магілёўская воласць/староства, а пазней Магілёўскай [сталовая] эканомія, але гэта на памяць і магу памыляцца. --Максім Л. (размовы) 12:22, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Вядомая вам «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия». т. 1. 1979. с. 412. Яна ёсць у пані Хамелкі. Там вельмі каротка, але ж напісана: адм.-терр. единица с первой пол. 17 века до 1924 г.: в Мстиславском воев. Вел. кн. Литовского, с 1772 в Могилевской…

Ну і Шаруха памінае пра Мсціслаўскае ваяводства, — неадкуль жа взяў. А ў безсэнсавай ЭГБ навогул адлік ідзе з 1773.--Ohlumon (размовы) 13:06, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]

«Безсэнсавая» ЭГБ — куды больш аўтарытэтная крыніца, чым «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия». Вы нідзе не знойдзеце Магілёўскі павет у ВКЛ, таму што яго не існавала. «Вельмі коратка» — на такое трэба звяртаць увагу: таму і коратка, што ніякай інфармацыі няма (нават дакладнага года з'яўлення). Магчыма, такая адзінка стваралася Маскоўскай дзяржавай падчас войнаў — так можна тлумачыць інфармацыю савецкіх часоў.--Artsiom91 (размовы) 13:16, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Там жа, старонка 423, артыкул Мстиславское воеводство: «состояло из одного Мстиславского уезда. В 1-й пол. 17 в. образованы уезды: Кричевский, Могилёвский, Чаусский, Чериковский». Як нам вядома, ваяводства упразнілі у 1772 годзе. Таму, пэўна, і у ЭГБ з гэтага года пачалі плясаць.--Ohlumon (размовы) 13:29, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Так, ведаю пра гэтую энцыклапедыю і чатыры паветы. Ізноў жа кажу, што такіх адміністрацыйных адзінак на самой справе не існавала. Дарэчы, Мсціслаўскае ваяводства не было скасавана ў 1772 годе — яно фармальна існавала да 1793. Невялікая памылка з годам ёсць, бо паветы ў Расійскай імперыі былі створаны не ў 1772—1773 гадах, а трохі пазней — у 1777.--Artsiom91 (размовы) 13:39, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, у працы Шарухі, на якую ёсць спасылка ў артыкуле, нідзе не згадана аб Магілёўскім павеце ВКЛ. --Artsiom91 (размовы) 13:46, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]

  • Пра «уезды: Кричевский, Могилёвский, Чаусский, Чериковский», магчыма, маюцца на ўвазе першыя войтаўствы ў складзе Магілёўскай эканоміі, якія былі ўтвораны у 1589 годзе, бо прынамсі Чавусы і Чэрыкаў уваходзіў у яе склад. Пазней войтаўства стала болей, або гэта былі ключы. Трэба ўдакладняць, адно што пэўна, у Мсціслаўскім в-ве, калі і быў фармальны павет (павятовы соймік і г.д.), то быў ён Мсціслаўскі, як гэта было ў Полацкім в-ве. --Максім Л. (размовы) 14:31, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
    • На прыкладзе Кобрынскай эканоміі, дзе ў 1757 годзе воласці і войтаўствы перайменавалі ў губерні і ключы, мабыць ў Магілёўскай эканоміі адбылося тое самае і з'явілася Магілёўская губерня (у складзе эканоміі), адсюль пайшоў у некаторых даследчыкаў зрух. --Максім Л. (размовы) 15:01, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
З здзіўленнем выявіў, што Магілёўскую эканомію ў рувики я рабіў)). Згодзен, пан Максім, гэта не павет, а, верагодна, войтаўства, уваходзіла ў Эканомію, а Эканомія была часткай ваяводства. Як ні круці, c XVI стагоддзя гэтая частка сучаснай Магілёўскай вобласці ўваходзіла ў Мсціслаўскае ваяводства. Ды што там было 20 гадоў перад Эканоміяй?--Ohlumon (размовы) 19:41, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
  • З 15 стагоддзя Магілёў уваходзіў у склад гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцей (часам лічыцца, што яны тады былі ў Віленскім ваяводстве). У 16 стагоддзі вядомы намеснікі/дзяржаўцы/старосты магілёўскія. Апошнім старостам быў, відаць, Дзмітрый Халецкі — у яго часы староства было пераўтворана ў эканомію, і ў далейшым існавалі толькі эканомы магілёўскія. Што тычыцца належнасці да Мсціслаўскага ваяводства, то тут пытанні. Большае частка сучасных крыніц (ЭГБ, ЭВКЛ, Гістарычны атлас Беларусі) паказвае Магілёў у складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Ёсць меркаванне (у таго жа Шарухі), што пазней Магілёў апынуўся ў Мсціслаўскім ваяводстве. Аднак я яшчэ не бачыў ніводнай верагоднай крыніцы гэтаму сцвярджэнню.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, у ЭВКЛ ёсць даволі падрабязныя артыкулы пра Магілёўскую воласць і Магілёўскую эканомію, з пералікам войтаўстваў і губерній. Чавускай і Чэрыкаўскай сярод іх няма. --Artsiom91 (размовы) 22:56, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Напісана, што пэўны час былі Чавускі і Чэрыкаўскі ключы, перад «рэформай» эканоміі. --Максім Л. (размовы) 23:31, 18 мая 2015 (MSK)[адказаць]
ЭВКЛ. В. Насевіч піша, што Мсціслаўскае ваяводства на паветы ня дзялілася. Але тут жа даецца карта ваяводства канца 16 стагоддзя, дзе пазначаны цэнтры паветаў. Дарэчы, Савецкая гістарычная энцыклапедыя сцвярджае, што ваяводства ўтворана у 1569, тады як па ЭВКЛ гэта 1565 год.--Ohlumon (размовы) 09:40, 19 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Так, паглядзеў. Па-першае, на карце Магілёў не ў Мсціслаўскім ваяводстве. Па-другое, на легендзе "Центр павета". І такі сапраўды толькі адзін — Мглін у Расійскай дзяржаве. У ваяводстве ж павятовых цэнтраў няма. Такім чынам, усё суадносіцца з тэкстам.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 19 мая 2015 (MSK)[адказаць]