Размовы:Магілёўскі павет (Магілёўская губерня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Калі і праўда быў і ў ВКЛ, і РІ, то мусіць слушней стварыць Магілёўскі павет, Мсціслаўскае ваяводства напрыклад, куды адпаведную інфармацыю і перанесці. --Максім Л. (размовы) 11:13, 18 мая 2015 (MSK)

У ВКЛ Магілёўскага павета не існавала, прынамсі як адміністрацыйнай адзінкі.--Artsiom91 (размовы) 11:27, 18 мая 2015 (MSK)
Неяк так і думаў, была здаецца Магілёўская воласць/староства, а пазней Магілёўскай [сталовая] эканомія, але гэта на памяць і магу памыляцца. --Максім Л. (размовы) 12:22, 18 мая 2015 (MSK)
Вядомая вам «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия». т. 1. 1979. с. 412. Яна ёсць у пані Хамелкі. Там вельмі каротка, але ж напісана: адм.-терр. единица с первой пол. 17 века до 1924 г.: в Мстиславском воев. Вел. кн. Литовского, с 1772 в Могилевской…

Ну і Шаруха памінае пра Мсціслаўскае ваяводства, — неадкуль жа взяў. А ў безсэнсавай ЭГБ навогул адлік ідзе з 1773.--Ohlumon (размовы) 13:06, 18 мая 2015 (MSK)

«Безсэнсавая» ЭГБ — куды больш аўтарытэтная крыніца, чым «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия». Вы нідзе не знойдзеце Магілёўскі павет у ВКЛ, таму што яго не існавала. «Вельмі коратка» — на такое трэба звяртаць увагу: таму і коратка, што ніякай інфармацыі няма (нават дакладнага года з'яўлення). Магчыма, такая адзінка стваралася Маскоўскай дзяржавай падчас войнаў — так можна тлумачыць інфармацыю савецкіх часоў.--Artsiom91 (размовы) 13:16, 18 мая 2015 (MSK)
Там жа, старонка 423, артыкул Мстиславское воеводство: «состояло из одного Мстиславского уезда. В 1-й пол. 17 в. образованы уезды: Кричевский, Могилёвский, Чаусский, Чериковский». Як нам вядома, ваяводства упразнілі у 1772 годзе. Таму, пэўна, і у ЭГБ з гэтага года пачалі плясаць.--Ohlumon (размовы) 13:29, 18 мая 2015 (MSK)
Так, ведаю пра гэтую энцыклапедыю і чатыры паветы. Ізноў жа кажу, што такіх адміністрацыйных адзінак на самой справе не існавала. Дарэчы, Мсціслаўскае ваяводства не было скасавана ў 1772 годе — яно фармальна існавала да 1793. Невялікая памылка з годам ёсць, бо паветы ў Расійскай імперыі былі створаны не ў 1772—1773 гадах, а трохі пазней — у 1777.--Artsiom91 (размовы) 13:39, 18 мая 2015 (MSK)

Дарэчы, у працы Шарухі, на якую ёсць спасылка ў артыкуле, нідзе не згадана аб Магілёўскім павеце ВКЛ. --Artsiom91 (размовы) 13:46, 18 мая 2015 (MSK)

  • Пра «уезды: Кричевский, Могилёвский, Чаусский, Чериковский», магчыма, маюцца на ўвазе першыя войтаўствы ў складзе Магілёўскай эканоміі, якія былі ўтвораны у 1589 годзе, бо прынамсі Чавусы і Чэрыкаў уваходзіў у яе склад. Пазней войтаўства стала болей, або гэта былі ключы. Трэба ўдакладняць, адно што пэўна, у Мсціслаўскім в-ве, калі і быў фармальны павет (павятовы соймік і г.д.), то быў ён Мсціслаўскі, як гэта было ў Полацкім в-ве. --Максім Л. (размовы) 14:31, 18 мая 2015 (MSK)
    • На прыкладзе Кобрынскай эканоміі, дзе ў 1757 годзе воласці і войтаўствы перайменавалі ў губерні і ключы, мабыць ў Магілёўскай эканоміі адбылося тое самае і з'явілася Магілёўская губерня (у складзе эканоміі), адсюль пайшоў у некаторых даследчыкаў зрух. --Максім Л. (размовы) 15:01, 18 мая 2015 (MSK)
З здзіўленнем выявіў, што Магілёўскую эканомію ў рувики я рабіў)). Згодзен, пан Максім, гэта не павет, а, верагодна, войтаўства, уваходзіла ў Эканомію, а Эканомія была часткай ваяводства. Як ні круці, c XVI стагоддзя гэтая частка сучаснай Магілёўскай вобласці ўваходзіла ў Мсціслаўскае ваяводства. Ды што там было 20 гадоў перад Эканоміяй?--Ohlumon (размовы) 19:41, 18 мая 2015 (MSK)
  • З 15 стагоддзя Магілёў уваходзіў у склад гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцей (часам лічыцца, што яны тады былі ў Віленскім ваяводстве). У 16 стагоддзі вядомы намеснікі/дзяржаўцы/старосты магілёўскія. Апошнім старостам быў, відаць, Дзмітрый Халецкі — у яго часы староства было пераўтворана ў эканомію, і ў далейшым існавалі толькі эканомы магілёўскія. Што тычыцца належнасці да Мсціслаўскага ваяводства, то тут пытанні. Большае частка сучасных крыніц (ЭГБ, ЭВКЛ, Гістарычны атлас Беларусі) паказвае Магілёў у складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Ёсць меркаванне (у таго жа Шарухі), што пазней Магілёў апынуўся ў Мсціслаўскім ваяводстве. Аднак я яшчэ не бачыў ніводнай верагоднай крыніцы гэтаму сцвярджэнню.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 18 мая 2015 (MSK)
Дарэчы, у ЭВКЛ ёсць даволі падрабязныя артыкулы пра Магілёўскую воласць і Магілёўскую эканомію, з пералікам войтаўстваў і губерній. Чавускай і Чэрыкаўскай сярод іх няма. --Artsiom91 (размовы) 22:56, 18 мая 2015 (MSK)
Напісана, што пэўны час былі Чавускі і Чэрыкаўскі ключы, перад «рэформай» эканоміі. --Максім Л. (размовы) 23:31, 18 мая 2015 (MSK)
ЭВКЛ. В. Насевіч піша, што Мсціслаўскае ваяводства на паветы ня дзялілася. Але тут жа даецца карта ваяводства канца 16 стагоддзя, дзе пазначаны цэнтры паветаў. Дарэчы, Савецкая гістарычная энцыклапедыя сцвярджае, што ваяводства ўтворана у 1569, тады як па ЭВКЛ гэта 1565 год.--Ohlumon (размовы) 09:40, 19 мая 2015 (MSK)
Так, паглядзеў. Па-першае, на карце Магілёў не ў Мсціслаўскім ваяводстве. Па-другое, на легендзе "Центр павета". І такі сапраўды толькі адзін — Мглін у Расійскай дзяржаве. У ваяводстве ж павятовых цэнтраў няма. Такім чынам, усё суадносіцца з тэкстам.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 19 мая 2015 (MSK)