Размовы:Міжнароднае таварыства свядомасці Крышны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапаную вярнуць подцверджаныя крыніцамі звесткі ў артыкулы і правесці тлумачальную бяседу з асобай, якая іх выдаляе. --Аляксандр Сакалоў 12:11, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)

  • Дарэчы, сінонімам слова "бяседа" можа быць "вяселле", "застолле" ;-) - JerzyKundrat 12:16, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)
Пачакайце трошку, пагляджу што пішуць пра ўсё гэта ў якіх аўтарытэтных крыніцах і што за аўтар выдаляемых крыніц. Каб хоць з крапляй ведаў падыйсці да справы. --Максім Л. 12:30, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)

Лічу артыкул (гэты і аналагічныя) вельмі слабым, як з п.гл. прадстаўлення матэрыялу, так і з п.гл. крыніц.

Версія А.С. карыстаецца адной крыніцай, для малога фрагменту, які з'яўляецца класіфікацыяй з п.гл. праціўнікаў гэтага Таварыства; аўтар крыніцы Дворкін -- неадназначная асоба, ён не тоесны праваслаўнаму сектазнаўству. А вось актуальная замарожаная версія наогул не паказвае крыніц.

На маю думку, лепей такія тэксты "забіваць" адразу, чым траціць рэсурсы на праблемы вакол іх. Yury Tarasievich 12:35, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)

  • Ну, па-першае, гэтая кніжка з'яўляецца падручнікам у шэрагу духоўных ВНУ (тэалагічны факультэт Уральскага ДУ, Свята-Ціханаўскі гуманітарны інстытут), епіскап Екацерынбургскі пра аўтара піша: "разработанная автором методология изучения тоталитарных сект является выражением решений и определений Архиерейского Собора 1994 года, обязательных для всей Церкви". Таму яго можна лічыць аўтарытэтнай крыніцай. Па другое, слабасць артыкула не перашкаджае размяшчаць у ім звесткі, якія падцверджаны крыніцамі. Кожны аўтар у Вікіпедыі можа прыўносіць у артыкул сваю адпавядаючую правілам праекта інфармацыю. Вось я, напрыклад, таксама прыўнёс і не бачу сувязі паміж неабходнасцю паглядзець што пішуць пра ўсё гэта ў якіх аўтарытэтных крыніцах і аднаўленнем адпавядаючых правілам праекта інфармацыі. --Аляксандр Сакалоў 15:00, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)
Заўважце, я нічога не казаў менавіта пра аўтарытэтнасць -- вы, сапраўды, адзіны аўтар у гэтых тэкстах, хто патурбаваўся хоць неяк спаслацца на крыніцы. Проста, на добры лад, добра было б займець і п.гл. Маскоўскага патрыярхату, каб з упэўненасцю казаць пра прадстаўленасць праваслаўна-багаслоўскага п.гл.
Максім, можа, і пагарачыўся з такім імклівым блокам; я, напрыклад, спачатку хацеў бы ўбачыць канструктыўныя аргументы з іншага боку спрэчкі, не толькі нерастлумачаныя адкаты. Yury Tarasievich 18:55, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ну я не ведаю, у якой форме патрэбен пункт гледжання Маскоўскага патрыярхату, калі не падабаецца праца загадчыка кафедры сектазнаўства Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэту, кандыдата багаслоўя --Аляксандр Сакалоў 19:40, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)
Па-першае, каб гэта была праваслаўная семінарыя, тады б не было пытанняў; а па-другое, я-то, пэўна ж, веру, што так думаюць і ў М.П. -- але ў жанры Вікіпедыі ды на гарачай тэме лепей абставіць усё як след. Yury Tarasievich 20:40, 1 Кастрычнік 2008 (UTC)
Не зразумеў, чаму менавіта семінарыя? Цытую: "Православный Свято-Тихоновский гуманитарный университет в Москве является высшим учебным заведением Русской Православной Церкви. Он учрежден Святейшим Патриархом Московским и всея Руси Алексием II в 1992 году" --Аляксандр Сакалоў 07:25, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)

Калі так, то згодзен -- п.гл. Дворкіна можа атаясамляцца з п.гл. Праваслаўнай царквы на секты. На жаль, рэшта тэкстаў застаецца пад пытаннем. Yury Tarasievich 08:14, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)

Ну калі згодны - дык вярніце на месца выдаленае. --Аляксандр Сакалоў 12:33, 2 Кастрычнік 2008 (UTC)