Размовы:Павел Тапузідзіс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У чым яго значнасць, акрамя таго, што ён у дзясятцы буйных падаткаплацельшчыкаў. Быў старшынём выбарчай камісіі - і што? Адзін з уладальнікаў "Кароны" - і што? Чым ён выбітны ў грамадска-палітычным жыцці краіны? Калі нарадзіўся?

Напрыклад, Аляксандр Машэнскі - акрамя "Санта-Брэмара" з'яўляецца Ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі. --178.126.199.89 18:27, 2 жніўня 2011 (UTC)

Дапішу ж, таму шаблон зверху. Наконт значнасці -- [1], па-мойму, адпавядае тым умовам. --Максім Л. 18:47, 2 жніўня 2011 (UTC)
А беларускіх правіл няма? Шаблон "Значнасці" паставіў, пагледзім, як будзе развівацца артыкул. --178.126.199.89 18:51, 2 жніўня 2011 (UTC)
Думаю, што беларускія мала чым будуць розніцца, магчыма, апроч накладаў літаратуры, бо беларускія наклады трэба дзяліць недзе на 5. Вядома, паглядзім, што атрымаецца -- асобы падобныя Т. звычайна трапляюць у даведнікі ўзору "Хто ёсць хто", напрыклад Чыж і інш. там ёсць, а Т. няма, мусіць ён сам не хоча туды трапляць. --Максім Л. 19:16, 2 жніўня 2011 (UTC)
Так, у нас ёсць артыкулы Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў, Міхаіл Барысавіч Хадаркоўскі, калі абапірацца на правілы Рускай Вікіпедыі. Але ж нашы правілы - гэта нашы правілы. Калі Тапузідзіс не хоча трапляць у даведнік "Хто ёсць хто", навошта ствараць пра яго артыкул, не маючы нават даты яго нараджэння? Што кажуць правілы нашай Вікіпедыі для прадпрымальнікаў? --178.126.199.89 19:27, 2 жніўня 2011 (UTC)
У нас няма правілаў пра гэта, у такім разе звычайна звяртаюцца да правілаў АнглВіксы або іншай буйной Віксы, бо правілы не моцна і розняцца ў буйных раздзелах. Чаго хоча Т. мне не вядома, палічыў, што ён варты артыкула ў Вікіпедыі і ўсё, калі будзе іншае супольнае меркаванне удзельнікаў, то выдалім -- не бачу праблемы. --Максім Л. 19:42, 2 жніўня 2011 (UTC)
Пачакаем меркавання іншых. --178.126.199.89 19:45, 2 жніўня 2011 (UTC)