Размовы:Паша (тытул)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Некалькі заўвагаў і пытанняў. Па-першае, каб глядзець перад стварэннем, ці яшчэ няма. Артыкул на гэтую тэму ўжо існуе і мае інтэрвікі — паша.

Далей, гэта перакладалася белазарам з рускай, але пасярэдзіне тэксту ў белазара атрымаўся саскок на загадную форму ад дзеяслова "араць", і раптоўна пайшло пра нейкіх "аручаў".

Таксама, калі ласка, звяртайце ўвагу на тое, што ў белазары хапае моўных свавольстваў, як напр., "раўналежнік", "вайскавода" і пад.

Таксама — "роўным спадару" не мог быць аніводзін тытул, таму што спадар гэта ветлівы (грамадзянскі) зварот, прыдуманы ў 20 ст., а "господін" не перакладаецца як "спадар", але як "пан". Гэты пераклад, хіба што, таксама з белазара.

Я чаму столькі трачу часу гэта пісаць, а вам чытаць, замест каб "самому паправіць" — бо гэта, відаць, не першы і не апошні выпадак, і прасцей звярнуць на гэта ўвагу перакладчыка. Што вам было б патрэбным, каб гэта ўлічваць? Yury Tarasievich 06:19, 7 Красавік 2008 (UTC)