Размовы:ФК Вільярэал

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадар Чаховіч, адкуль такая назва? Чарговае геніяльнае даследаванне правільнай перадачы з іншай мовы?--Artsiom91 (размовы) 00:16, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Захаванне падвоенага -рр- на стыку асноў Вільяр+Рэаль, нічога новага --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:27, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Па-першае, абгрунтуйце, чаму тут менавіта две асновы Вільяр+Рэаль. Па-другое, нават калі так, пакажыце правіла, паводле якога яно захоўваецца (прыкладам, пішам «Дармштат» а не «Дармштадт»). Па-трэцяе, адкуль мяккі знак на канцы, калі ён ні ў якіх крыніцах не сустракаецца і адсутнасць абгрунтоўваецца каталанскай мовай?--Artsiom91 (размовы) 00:32, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Каталонскую назву клуб мае толькі ў Каталонскай Вікіпедыі, калі б яна і была асноўнай, то гаворка ішла б не пра Вілья[р]рэаль (Villarreal), а пра Віла-рэал (Vila-real). Але каталонская назва добрая падстава, каб сцвярждаць, што назва мае дзве асновы. Падкажыце мне правіла, паводле якога мы пішам бургграф, і зможаце самі адказаць на сваё пытанне. Аснова «рэаль» сустракаецца ў БЭ (Кардыльера Рэаль, Сьюдад-Рэаль), ды ўвогуле іспанскае «l» перад зычнымі і на канцы слова традыцыйна перадаецца як «ль» (у БЭ куча прыкладаў, дастаткова проста адкрыць карту Іспаніі) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:12, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Каталанская мова, трэба прызнаць, не вельмі да тэмы, хутчэй прывёў як прыклад супраць "гэта згодна з транскрыпцыяй". Vila-real не дае падвойнага "р". Маем Шэфілд (Шэф+філд). Таксама ФК Рэал Мадрыд, Эскарыял — без мяккага знака. Ну і самае галоўнае, беларускамоўныя крыніцы падаюць "Вільярэал" (сайт мінскага Дынама, eurafut.by), варыянты з мяккім знакам і падвойным "р" не сустракаюцца. Таму пераношу пад адзіную назву, якая пацвярджаецца крыніцамі. Калі лічыце гэта недастатковым — прыводзьце свае крыніцы напісання "Вільяррэаль" ці падобнага, будзем разглядаць асобна.--Artsiom91 (размовы) 09:40, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Я ўжо прыйшоў да высновы, што спартсменаў пасля завяршэння кар'еры трэба ўсыпляць, каб яны, не дай Божа, не пайшлі ў журналістыку. У адваротным выпадку прыйдзецца жыць з ФК Сантас з горада Сантус і ФК Вільярэял з горада Вільярэяль (і палацам Эскарыял у горадзе Эль-Эскарыяль, але гэта ўжо прэтэнзія да іншых "мовазнаўцаў") --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:54, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, назва горада і клуба можа быць рознай па самых розных прычынах, напр. ФК Карытыба (гл. абгунтаванне назвы тут). Можа быць, у арыгінале "ФК Вільярэял" будзе прыметнікам (літаральна кшталту "Вільярэальскі футбольны клуб"), таму і перадача іншая. Але гэта сапраўды пытанне да мовазнаўцаў.--Artsiom91 (размовы) 11:04, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]