ФК Рэал Мадрыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Рэал Мадрыд
Поўная назва

Real Madrid Club de Fútbol

Мянушкі

Los Merengues

Кароткая назва

Рэал

Заснаваны

6 сакавіка 1902

Горад

Мадрыд

Стадыён

Санцьяга Бэрнабэў
Умяшчальнасць: 80 354

Прэзідэнт

Флярэнтына Перэс

Галоўны трэнер

Жазэ Маўрынью

Чэмпіянат

Ла Ліга

Рэал Мадрыд (ісп.: Real Madrid Club de Fu'tbol) — іспанскі футбольны клуб, названы ФІФА лепшым футбольным клубам XX стагоддзя. Па дадзеных арганізацыі «Deloitte», «Рэал» з'яўляецца клубам з самым вялікім бюджэтам у свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Клуб заснаваны 6 сакавіка 1902 года братамі Падрасам і Хуліанам Паласіясамі пад назвай Madrid Football Club. 29 чэрвеня 1920 года кароль Іспаніі прысвоіў клубу тытул Каралеўскі, што па-іспанску гучыць як Real. Адгэтуль сучасная назва клуба — Real Madrid.

З моманту заснавання клуб стаў прэтэндаваць на лідарства ў Іспанскім футболе: ужо ў 1903-м ён выйшаў у фінал Кубка краіны, аднак прайграў «Атлетыку» з Більбаа. Праз некалькі гадоў ганаровы трафей надоўга пераехаў у сталіцу: «Мадрыд» заваёўваў Кубак чатыры разы запар. Чэмпіянаты Іспаніі сталі праводзіцца толькі з сезону-1928/29, а да таго клубы вызначалі наймацнейшых па рэгіёнах. «Мадрыд» (а з 1920 года — «Рэал») за гэты час першынстваваў у сталічнай акрузе 16 раз.

Росквіт[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Еўропе вырашылі стварыць кантынентальную федэрацыю, якая наладзіла бы рэгулярнае правядзенне спаборніцтваў як клубных, так і нацыянальных каманд, мадрыдcкі «Рэал» не з'яўляўся галоўным аўтарытэтам у Іспаніі. Але так здарылася, што якраз у той момант «Рэал» ізноў выйграў першынство, дзякуючы чаму стаў першым іспанскім дэлегатам у Кубку чэмпіёнаў. З таго моманту «Рэал» зацвердзіўся на еўрапейскай вяршыні на пяць гадоў. Поспехам на міжнароднай арэне спадарожнічалі і перамогі ва ўнутраным чэмпіянаце, якіх у перыяд з 1954 па 1969 год набралася 12. Прычым на працягу паўтары дзясяткаў гадоў атрымлівалася так, што калі мадрыдцы дома і саступалі першынство, то абавязкова выйгравалі Кубак чэмпіёнаў. Такім чынам, яны стала ўдзельнічалі ў самім прэстыжным еўрапейскім турніры на працягу 15 гадоў, упершыню не патрапіўшы ў яго толькі ў 1970 годзе. У тую залатую эпоху ў «Рэале» бліскалі натуралізаваны аргенцінец Альфреда Ды Стэфана (лепшы футбаліст Еўропы-1957 і -1959), француз Раймон Капа (уладальнік «Залатога мяча»-1958), вугорац Феранц Пушкаш (другі футбаліст Еўропы-1960), Франсіска Хента — шасціразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў. У сярэдзіне 60-х кампанію «доўгажыхару» Хента складалі Хасэ Сантамарыя, Амансіё, Піры.

Але паступова, па меры сыходу ветэранаў, пераможныя традыцыі ў Еўропе былі згубленыя. Наступнага ўзлёту прыйшлося чакаць амаль дваццаць гадоў, калі прыйшло новае пакаленне на чале з Эміліа Бутрагеньё, найблізкімі паплечнікамі якога былі Мічэл, Манола Санчыс, Марцін Васкес і Мігель Пардэса. Яны выйгралі два Кубка УЕФА і пяць чэмпіянатаў запар.

90-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Падмурак сёмага трыумфу ў Кубку чэмпіёнаў заклаў Фабіа Капэла, які запрасіў у каманду Раберта Карласа, Зэедорфа, Міятавіча, Шукера, Панучы. Яны нароўні з Раўлем, Ера, Рэдонда, Канісарэсам і прыйшэлым праз год Мар'ентэсам склалі касцяк каманды, якая выйграла пад кіраўніцтвам Юпа Хэйнкеса Лігу чэмпіёнаў-1998. Праўда, ва ўнутраным першынстве фінішавалі толькі чацвёртымі, і Хэйнкес саступіў месца галандцу Гусу Хідынку. Той заставаўся на пасту толькі да лютага 1999 года, пасля чаго прызначылі валійца Джона Тошака, якога звольнілі ў лістападзе. Каманду даверылі Вісэнтэ Дэль Боске, які правёў у клубе практычна ўсю кар'еру. Становішча ў чэмпіянаце ён кардынальна не выправіў («Рэал» з 8-га месца падняўся на 5-е), затое прывёў каманду да чарговага трыумфу ў Лізе чэмпіёнаў.

Lllol

Прэзідэнцтва Перэса[правіць | правіць зыходнік]

Як раз у той год у «Рэале» новым прэзідэнтам быў абраны амбіцыйны Фларэнтына Перэс, які вырашыў сабраць у «Рэале» усіх лепшых футбалістаў планеты. Сваю дзейнасць Перэс пачаў з нашумелай пакупкі партугальца Луіша Фігу ў «Барселоны» за рэкордныя 60 мільёнаў еўра. Праз год у шэрагі «Рэалу» ўліўся Зінэдзін Зідан, за якога заплацілі «Ювэнтусу» яшчэ больш — 76 мільёнаў. Яшчэ праз год з «Інтэра» прыбыў Раналда, улетку 2003-га — Бэкхэм, 2004-га — Оўэн. Такім чынам, у сезоне-2004/05 разам гулялі чатыры футбалісты, якія ганараваліся «Залатога мяча»: Раналда (лепшы футбаліст Еўропы-1997 і -2002), Зідан (лепшы-1998), Фігу (лепшы-2000), Оўэн (лепшы-2001). Нядзіўна, што гэты збор зорак сталі зваць «Галактыкас». Але грандыёзныя намеры Фларэнціна Перэса так і не ажыццявіліся. За пяць з лішнім год кіравання Перэса (ён склаў паўнамоцтвы ў лютым 2006-га) «Рэал» толькі двойчы станавіўся чэмпіёнам і адзін раз выйграў Лігу Чэмпіёнаў.

Прэзідэнцтва Кальдерона[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Фларэнтына Перэса прэзідэнтам Рэала быў абраны Рамон Кальдэрон, стыль кіраўніцтва якога адрозніваўся ад стылю папярэдніка. Кальдэрон не ставіў сваёй мэтай куплю лепшых ігракоў, хоць яго перадвыбарным абяцаннем была купля Крышціяну Раналду, што ў яго так і не атрымалася. За час прэзідэнцтва Кальдэрона былі прададзеныя Бэкхэм, Раберта Карлас, Рабіньа, Раналда, гэта значыць уся «спадчына» Переса, хоць у часы кіравання Кальдерона былі зроблены ўдалыя куплі. У 2009 годзе з-за скандалу, з падтасоўкай галасоў на выбарах 2006 года, Рамон Кальдэрон падаў у адстаўку. За чатыры года кіравання Кальдэрона «Рэал» два разы запар станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і адзін раз браў Суперкубак Іспаніі.

Вяртанне Перэса[правіць | правіць зыходнік]

1 чэрвеня 2009 года Фларэнтына Перэс ізноў стаў прэзідэнтам «Рэала», прычым без галасавання, бо ўсе канкурэнты знялі свае кандыдатуры. Пасля свайго вяртання Перес пачаў узнаўляць цалкам новы «галактыкас». Для пачатку ў камандзе адбыліся змены ў кіраўніцтве: саветніка прэзідэнта стаў былы ігрок «Рэала» Зінедзін Зідан. 9 чэрвеня пасля доўгіх перамоў і розных чутак у «Рэал» перайшоў паўабаронца італьянскага «Мілана» і зборнай Бразіліі Кака за 68 млн еўра. Ён падпісаў шасцігадовы кантракт з клубам і стаў першым зорным пачаткоўцам пасля другога прыходу Перэса. Затым быў падпісаны кантракт з лепшым гульцом міру 2008 года Крышціяну Раналду, які даўно марыў надзець майку «сметанковых». За партугальца «Рэал» выклаў 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (93,4 мільёна еўра). 25 чэрвеня «Рэал» падпісаў 23-гадовага Раўля Альбіоля з «Валенсіі», сума трансферу Альбіоля склала 15 мільёнаў еўра. 1 ліпеня 2009 года «Ліён» афіцыйна пацвердзіў пераход Карыма Бензэма ў «Рэал». Сума трансферу склала 35 мільёнаў еўра. У постаць «Рэала» вярнуліся хаўбек Эстэбан Гранера і выступоўца на пазіцыі правага абаронцы Альвара Арбелоа з «Ліверпуля». Сума трансферу Арбелоа склала 4 млн еўра, кантракт падпісаны на 5 гадоў. Пару Арбелоа склаў Хабі Алонса, таксама які перайшоў з «Ліверпуля» 5 жніўня. Алонса быў ацэнены ў 30 млн фунтаў стэрлінгаў.

Нягледзячы на самавітыя набыцці, камандзе так і не атрымалася заваяваць хоць які-небудзь трафей за сезон. У чэмпіянаце Іспаніі Рэал заняў выніковае другое месца, саступіўшы пальму першынства Барселоне, пры гэтым прайграўшы ў абедзвюх вочных сустрэчах. Клуб ізноў няўдала выступіў у Лізе Чэмпіёнаў, у шосты раз запар не здолеўшы пераадолець стадыю 1/8 фіналу. А ў Кубку Іспаніі каманда выбыла з барацьбы ўжо на першым этапе ў супрацьстаянні з камандай з трэцяга іспанскага дывізіёна Алькарконам. Па выніках сезону галоўны трэнер Мануэль Пелегрыні быў звольнены з паста за нездавальняльныя вынікі. Пасля недоўгачасовых перамоў галоўным трэнерам Рэала прызначаны партугалец Жазэ Маўрынью, які толькі што аформіў з італьянскім Інтэрам пераможны хет-трык. З гэтым прызначэннем кіраўніцтва і заўзятары клуба ўскладаюць вялікія надзеі ў плане вяртання мадрыдскага Рэала на лідыруючыя пазіцыі ў краіне і ў Еўропе.

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]