Размовы:Францішак Кушаль

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гэтыя акалічнасці далі магчымасць меркаваць, што ў лагеры Кушель быў завербаваны НКУС і даносіў на сваіх таварышаў-зняволеных. - хто так меркаваў? 82.209.228.117 18:05, 21 Чэрвень 2008 (UTC)

Прабачце, але адкаціў. Не я гэта пісаў, але само існаванне такой версіі цікавы факт, можна паставіць пры ёй {{факт?}} ці {{крыніца?}}, але пакінуць. --Максім Л. 18:17, 21 Чэрвень 2008 (UTC)
Мушу сказаць, што сапраўды выглядае дзіўнавата — вялікі тэкст, крыніцы аніводнай... такія рэчы, як аўтарызаваныя думкі пра даносы і г.д. *могуць або не* знайсціся ў расійскіх мартыралогах, або ў зборніках Юрэвіча, але хоць-якую спасылку трэба даць? "Факт/крыніца" гэта меткі службовыя, унутрыпраектныя, тут трэба тэкст. Сам пашукаю, і вы пашукайце, калі ласка. Yury Tarasievich 19:10, 21 Чэрвень 2008 (UTC)
http://guralyuk.livejournal.com/865081.html - цытаты з ЭГБ, здаецца.
http://pda.nr2.ru/158133.html/discussion/ - вось арыгінал, з якога пераклалі сюды тэкст.
Трэба спраўдзіць першае, і тады можна будзе крыніцу павесіць. Mienski 19:33, 21 Чэрвень 2008 (UTC)
І вось гэта: Франц Кушель, минская полиция и "Самаахова"- [1] (унутры спасылка на СБ за 1995 год). Yury Tarasievich 20:25, 21 Чэрвень 2008 (UTC)
А вось гэта, магчыма, і ёсць першакрыніца (або паўтор першакрыніцы, бо выд.2004) для ўсяго гэтага — Гугалбукс (цікава, які разумнік паставіў там класіфікатар "Soviet Union"). Yury Tarasievich 20:47, 21 Чэрвень 2008 (UTC)
Аўтар гэтай Гуглабукаўскай кнігі -- Нікалай Аляксандравіч Зяньковіч (ён жа вядомы як Хоцімскі) вядомы пісьменнік гэтага жанру, таму без спасылкі на той самы пратакол допыту ад 1940 у іншых аўтараў даваць веры нельга. --Максім Л. 14:05, 22 Чэрвень 2008 (UTC)