Размовы:Хардкор (панк-рок)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У шаблоне : Алтэнетыў-рак - гэта Альтэрнатыўны рок?--***Гарадзенскі*** 14:24, 11 Лістапад 2008 (UTC)

alternative rock /ælˈtɜrnətɪv rɒk/ -- Yaneleksklus 14:31, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Такім чынам Рок зараз будзе Рак, правільна я зразумеў?--***Гарадзенскі*** 14:33, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Рок-музыка і рок'н'рол - устаялыя назвы, сустракаюцца ў акадэмічных слоўніках. -- Yaneleksklus 14:37, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Альтэрнатыўны рок? Не устаялая назва?--***Гарадзенскі*** 14:40, 11 Лістапад 2008 (UTC)

На тое патрэбны крыніцы. Ні панк-рок (панк-рак), ні альтэрнатыў-рок (алтэрнетыў-рак) у слоўніках не сустракаюцца. -- Yaneleksklus 14:41, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Цікавае меркаванне! А слова рок, сустракаецца? --***Гарадзенскі*** 14:46, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Безумоўна, можна перакладаць назвы кірункаў: "чорны метал", "фатальны метал", "магутная ямка" (?), "падчэрнены смяротны метал", "цяжкае ядро". Але тэрміны не перакладаюцца. -- Yaneleksklus 14:51, 11 Лістапад 2008 (UTC)

І што рабіць зараз? Англію ў Інгленд перайменоўваць?--***Гарадзенскі*** 14:56, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Трэба пачакаць, пакуль гэтыя тэрміны з'явяцца ў reliable sources, і пасля следаваць даным у тых sources напісанням. А зараз: а) фанетычна перакладаць (алтэрнетыў-рак) ці б) пакідаць арыгінальнае напісанне (alternative rock). -- Yaneleksklus 14:59, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Чакаць прыйдзецца доўга!!:( Але і так вядома, што Феўлк-панк, ды іншыя, там не знойдзуцца ніколі!--***Гарадзенскі*** 15:04, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Панове, што ж гэта робіцца? :( Ёсць слова "рок", ёсць "фольк", ёсць "анархія"... ёсць традыцыйныя правілы засвойвання... і раптам з'яўляецца асоба, якая перакручвае ўсё і не слухае іншых... Панове адміністратары, можа, варта чалавеку патлумачыць, што ён не мае рацыі? 212.98.181.82 16:08, 11 Лістапад 2008 (UTC)

І што гэта за "музычныя акты", га? Ёсць музычныя гурты, а акты - гэта нейкае дзіця бурных фантазій... 212.98.181.82 16:09, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Справа ў тым, што зараз адміністратараў нямя (тут). А ў мяне ўжо сіл не хапае на тлумачыць }--***Гарадзенскі*** 16:14, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Далёка зайшло! Пане Yaneleksklus, насамрэч, ёсць слоўнікавыя "рок", "фолк", "анархія", "альтэрнатыва", давайце пакуль зыходзіць з таго, што ёсць у слоўніках, а не з таго што ці будзе калісьці ў reliable sources. Бачыце, ужо ананімы здзіўляюцца, што ў нас тут робіцца :) Частку артыкулаў прыйдзецца пераназваць. --Максім Л. 18:54, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Самае важнае тут, што існуюць акадэмічныя правілы апрацоўкі такіх рэчаў. На жаль, беларускіх не маю, ёсць рускія -- але моўныя прынцыпы тыя самыя, у размове user talk:Yaneleksklus я пералічыў, выдумляць тут нешта адмысловае не атрымаецца і не трэба.

Вышэй за ўсё ў такіх рэчах у *беларускай літаратурнай* мове -- традыцыйнае напісанне слова або аднакарэннага з ім. Так, сапраўды бывае, што гістарычна складваецца, што пачынаюць пісаць па-рознаму (хоць бы вядомы прыклад "свінг" і "суінг"). Але калі слова перакладаецца/транскрыбуецца нанова *і* адрозна ад *існых* эквівалентаў -- гэта проста выдумкі. І ўжо зусім нечувана, каб фанемы, азначаныя англійскай літарай o, ды яшчэ *пад націскам*, перадаваліся літарай а.

Трэба прасцей рабіць, з апорай на існыя ў лексіцы словы, а то ніхто не знойдзе гэтых тэрмінаў, апроч аўтара.

А чыста фанематычнае напісанне ў акадэміі таму не практыкуецца, што шмат прычын і наогул не атрымаецца (вазьміцеся за кніжкі, нарэшце!!). Yury Tarasievich 20:35, 11 Лістапад 2008 (UTC)