Размовы:Шкодная праграма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шкоднасны - калька[правіць зыходнік]

Слова шкоднасны - гэта калькаванне з рускай мовы. Правільна пісаць шкодная праграма. У гласарыі Microsoft ужываецца шкоднае праграмнае забеспячэнне. --Вікі-Майстар (размовы) 01:38, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вікі-Майстар, калі ласка, дайце спасылку на гэты гласарый. Пакуль лічу, што "шкоднасны" — рус. "вредоносный", а "шкодны" — рус. "вредный", паміж гэтымі паняццямі істотнае адрозненне.--Artsiom91 (размовы) 08:14, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Artsiom91 Слушная заўвага. Вось тут - Microsoft Terminology Collection, дзе ёсць і беларуская мова. Там ёсць malware, malicious software - шкоднае праграмнае забеспячэнне, antimalware program - абарона ад шкодных праграм і падобнае. Далей, акадэмічны руска-беларускі слоўнік дае пераклады вредоносный - шкодны, шкадлівы. Гэта тэма яшчэ абмяркоўвалася тут. --Вікі-Майстар (размовы) 12:46, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]