Размовы:Шкодная праграма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Heckert GNU white.png Артыкул часткова або цалкам з’яўляецца перакладам старонкі «Вредоносная программа» з Рускай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.

Шкоднасны - калька[правіць зыходнік]

Слова шкоднасны - гэта калькаванне з рускай мовы. Правільна пісаць шкодная праграма. У гласарыі Microsoft ужываецца шкоднае праграмнае забеспячэнне. --Вікі-Майстар (размовы) 01:38, 25 жніўня 2017 (MSK)

Вікі-Майстар, калі ласка, дайце спасылку на гэты гласарый. Пакуль лічу, што "шкоднасны" — рус. "вредоносный", а "шкодны" — рус. "вредный", паміж гэтымі паняццямі істотнае адрозненне.--Artsiom91 (размовы) 08:14, 25 жніўня 2017 (MSK)
Artsiom91 Слушная заўвага. Вось тут - Microsoft Terminology Collection, дзе ёсць і беларуская мова. Там ёсць malware, malicious software - шкоднае праграмнае забеспячэнне, antimalware program - абарона ад шкодных праграм і падобнае. Далей, акадэмічны руска-беларускі слоўнік дае пераклады вредоносный - шкодны, шкадлівы. Гэта тэма яшчэ абмяркоўвалася тут. --Вікі-Майстар (размовы) 12:46, 25 жніўня 2017 (MSK)