Размовы:Шматкватэрны дом

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

цікавае пытанне, чым адрозніваюцца "гразь", "бруд" і "гліна"?

Бруд гэта тое чым забруджваецца нешта, тэарэтычна можа быць гразь/гліна забруджаная радыенуклідамі, напрыклад. ТСЛБМ Бруд 1. Тое, чым што-н. забруджана, запэцкана. Дамы ж не забруджаны гэтым "рэчывам", а падубаваны з яго. ТСЛБМ Гразь 1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. 2. толькі множны лік (гразі, -яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Гразь у сэнсе "бруд" даецца ТСЛБМ толькі як размоўнае слова. А гліна гэта наогул від горнай пароды, яна калі размокне можа быць і граззю, і ёю можа быць забружаны брук, напрыклад. Дамы будуюць не з бруду, а з гразі -- вязкай, размяклай ад вады глебы, не абавязкова гліны. --Максім Л. (размовы) 12:26, 18 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]