Размовы з удзельнікам:Prakaznik228

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе у Вікіпедыі.

Вось тут знаходзіцца Адукацыйны Модуль, у які я цябе ужо дадала, а значыць, калі ты будзеш нешта правіць - змены будуць там адлюстроўвацца.

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі і не чакаць маіх тлумачэнняў, як дадаваць інфармацыю.

На наступнай сустрэчы мы будзем абіраць артыкулы, якія можна і варта дапоўніць.

П.С.Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе. --Svetit (размовы) 21:28, 17 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Уладзімір!

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму, калі што не зразумела, як рабіць - пішы.--Svetit (размовы) 22:33, 13 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Бачу, ты шмат дадаў, але трэба крыху дапрацаваць тэкст.

1. Перачытай на памылкі, бо дзесьці губляюцца канчаткі і, адпаведна, сэнс. напрыклад "хвалевы паводзіны ўласціва асобным фатонам."

2. Дадай зноскі на крыніцы (праз тэг "ref") Тут можна паглядзець тэг. (Ці ў іншых артыкулах глянь, як зроблены зноскі праз гэты тэг). Крыніцы - гэта кнігі, ці сайт з якіх узята інфармацыя. Калі ты перакладаў артыкул з іншай мовы, то паглядзі, якія там крыніцы і дадай іх у свой (толькі не перакладай назвы крыніцаў, бяры як ёсць).

3. Праглядзі чырвоныя спасылкі (праз вікі-разметку - "правіць зыходнік"). Паглядзі на назвы артыкулаў. У цябе чырвоныя спасылкі на артыкулы Фазавая скорасць (у цябе -фазавая хуткасць), Луі дэ Бройль, Інтэрферэнцыя хваль, Макс Планк, Эфект Комптана (у адным месцы ў цябе сіняя спасылка, а у другім чырвоная).. Таму што ты проста пераклаў іх, а не зверыў з існуючымі у Вікіпедыі. Пераправер гэтыя і іншыя чырвоныя спасылкі.--Svetit (размовы) 22:52, 11 снежня 2016 (+03)[адказаць]

У наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.

Не тармазі - дароблівай заданне, таму што больш у гэтым годзе мы не пабачымся.--Svetit (размовы) 13:55, 16 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Ты ўсе дарабіў, акрамя зносак. З імі яшчэ не разабраўся.

Глянь, як зроблены зноскі праз тэг "ref" у артыкуле Другі закон Ньютана і паспрабуй зрабіць пааналогіі.--Svetit (размовы) 12:32, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]


Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, Prakaznik228

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 22:59, 23 мая 2017 (+03)[адказаць]