Рака Вепш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вепш | |
| Даўжыня | 303 км |
| Вадазбор | 10 км² |
Вепш (па-старабеларуску Вепр, пол.: Wieprz) — рака ва ўсходняй Польшчы, правы прыток Віслы. Даўжыня ракі складае 303 км, а плошча басейна — 10,4 тыс. км². Пачатак бярэ з ваколіцаў Тамашава-Любельскага на ўсходніх склонах узвышша Разточэ, у вярхоўях перасякае Люблінскае Ўзвышша, далей цячэ па нізіне ў забалочанай раўніне, а ўпадае ў Віслу ў Дэмбліне. Злучаецца з Кшной праз канал Вепш-Кшна.