Рака Нам Оў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Нам Оў | |
| Даўжыня | 448 км |
Нам Оў — рака ў Лаосе.
Даўжыня каля 448 км. Вытокі — у паўночнай частцы Лаоса, у правінцыі Пхангсалі.
Сілкаванне пераважна дажджавое. Разводдзе летне-восеньскае. Упадае ў Меконг. З'яўляецца левым прытокам дадзенай ракі. Воды выкарыстоўваюцца для арашэння. Рака з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй у паўночнай частцы Лаоса.