Лаоская мова
| Лаоская мова | |
| Саманазва: |
ພາສາລາວ [pʰáːsǎːláːw] |
|---|---|
| Краіны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
3,5 млн — уласна лаоская; |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
|
|
| Пісьменнасць: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
lo |
| ISO 639-2: |
lao |
| ISO 639-3: |
lao |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).
Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в'енцьянскі дыялект.
Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.
Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).
Літаратра [правіць]
- Лаоская мова // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
- Abcd Laos — алфавіт і граматыка лаоскай мовы на blogspot.com
- SEAsite Laos