Рауль Мартынавіч Рондзель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рауль Мартынавіч Рондзель
Дата нараджэння 6 лютага 1919(1919-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2002(2002-10-04) (83 гады)
Род дзейнасці інжынер, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Рауль Мартынавіч Рондзель (6 лютага 1919, Архангельск, Расія — 4 кастрычніка 2002) — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Омскі аўтадарожны інстытут (1944).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва, кафедра «Інжынерная геадэзія», у 1969—1975 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: інжынерна-горадабудаўнічая геафізіка і геадэзія.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические основы комплексной инженерно-градостроительной геофизики : автореферат диссертации … доктора технических наук / Р. М. Рондель. — Минск. 1966.
  • Исследование вопроса о методах и точности определения объема земляных работ в связи с проектированием вертикальной планировки жилых кварталов : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Р. М. Рондель. — Минск, 1954.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рондзель Рауль Мартынавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 646.