Рубільнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

 

Рубільнік кіравання электрарухавіка, 1917 год

Рубільнік - гэта тып выключальніка з ручным прывадам, які выкарыстоўваецца для кіравання патокам электрычнасці ў электрычным ланцугу. Ён складаецца з шарніра, які дазваляе металічнаму рычагу-нажу, уваходзіць у шчыліну падспружыненнага нерухомага кантакта замыкая такім чынам электрычны ланцуг. Шарнір, нож и нерухомы кантакт замацаваны на ізаляванай аснове, а нож мае ізаляваную ручку на адным канцы (для бяспекі і зручнасці).

Рубільнікі могуць мець некалькі формаў, у тым ліку адназакідныя, у якіх "нож" зачапляецца толькі з адным нерухомым кантактам, і падвойныя, у якіх нажавы шарнір размяшчаецца паміж двума нерухомымі кантактамі і можа зачапіцца з любым з іх.

Некалькі нажоў могуць быць прымацаваныя да адной ручкі і могуць выкарыстоўвацца для актывацыі больш чым адной схемы адначасова (ці некалькіх фаз шматфазнай сістэмы).

Аднак у сучаснасці, тэрмін рубільнік афіцыйна не замацаваны у тэхнічных нарматыўных дакументах, і з'яўляецца агульнай паўсядзённай гутарковай назвай такіх электрычных апаратаў як як «раз'яднальнік», «выключальнік нагрузкі» і «выключальнік-раз'яднальнік» (часцей за ўсё менавіта яго і называюць "рубільнік"). [1]

Выкарыстанне ў наш час[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што рубільнікі ў асноўным выкарыстоўваліся ў мінулым, цяпер знаходзяць прымяненне ў дэманстрацыйных мэтах, а таксама як просты сродак размыкання электрычнага ланцугу без нагрузкі (да таго ж у рубільніка ў адключаным становішчы добра бачны разрыў электрычнага ланцуга, ў той час як напрыклад аўтаматычны выключальнік не дае візуальна бачнага разрыву ланцуга). Аднак нягледзячы што рубільнік надзвычай просты ў канструкцыі і выкарыстанні, але яго адкрытыя металічныя часткі ўяўляюць вялікую небяспеку паразы электрычным токам, а пры камутацыі пад нагрузкай могуць падвяргаецца іскрэнню, што стварае дадатковую небяспеку ўдару токам або апёкаў для аператара і пры пэўных умовах можа выклікаць пажар або выбух.

Адкрытыя рубільнікі ў большасці выпадкаў былі выцесненыя больш бяспечнымі выключальнікамі нагрузкі з токаправоднымі кантактамі размешчанымі ўнутры корпуса. Таксама ў шэрагу выпадкаў замест рубільнікаў ставяцца аўтаматычныя выключальнікі (ці нават кантактары) якія акрамя іншага маюць дугагасільную камеру, у якой гасіцца электрычная дуга, выкліканая пераключэннем выключальніка.

У некаторых канструкцыях рубільнікі сумяшчаюць з засцерагальнікамі або выкарыстоўваюць засцерагальнікі ў якасці нажоў. Такая канструкцыя, якая дазваляе выконваць функцыі камутацыі і абароны, называюць блокам засцерагальнік-выключальнік (БPВ).[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рубильники, выключатели нагрузки, цена - купить в интернет-магазине. www.elektro.ru. Праверана 29 снежня 2023.
  2. Блок засцерагальнік-выключальнік. electricalschool.info.