Электрычнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Класічная электрадынаміка
VFPt Solenoid correct2.svg
Электрычнасць · Магнетызм
Гл. таксама «Фізічны партал»

Электры́чнасць — агульны тэрмін які апісвае з'явы якія ўзнікаюць ад існавання, руху і ўзаемадзеяння электрычнага зарада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Электрычнасць вывучаецца са старажытных часоў, але істотныя навуковыя адкрыцці з'явіліся толькі ў 17 і 18 стагоддзях.

Некаторыя прадметы, такія як, напрыклад, бурштын, пры трэнні з поўсцю прыцягваюць лёгкія прадметы, пёры, валасы, паперу і г. д.. Гэта было вядома яшчэ старажытным народам Міжземнамор'я. Фалес з Мілета каля 600 г. да н. э. правёў серыю эксперыментаў, у якіх прыйшоў да з'яўлення статычнай электрычнасці, і на іх аснове зрабіў выснову, што трэнне дае магнітныя ўласцівасці бурштыну.

Існуе меркаванне, што электрычнасць першымі адкрылі персы. У 1936 зблізку Багдада знойдзена так званая багдадская батарэйка, якая нагадвае гальванічны элемент і, як мяркуецца, выкарыстоўвалася для пакрыцця матэрыяла металам з дапамогай электрычеасці.

Інтэнсіўна пачала вывучацца электрычнасць у 18 ст., яркім вынаходнікам гэтага часу стаў Бенджамін Франклін, які праславіўся сваім эксперыментам з лятучым змеем, калі ён даказаў, што маланка ўяўляе сабою электрычнага носьбіта. Ён запусціў змея ў маланкавую хмару, на іншым канцы якога быў прывязаны металічны ключ. Праз некаторы час, пасля пачатку навальніцы, з ключа пачалі з'яўляцца іскры, што і з'яўляецца доказам электрычнасці навальнічнага воблака.

У канцы 19 ст., інжынеры прыжылі электраэнергію ў прамысловым і хатнім выкарыстанні (прас, кухонны камбайн і г. д.). За гэты перыяд адбылося значнае пашырэнне вытворчасці і развіцё шматлікіх тэхналогій, якія былі заснаваны на электраэнергію. Сёння выкарыстанне электраэнергіі з'яўляецца асновай сучаснага індустрыяльнага грамадства.