Рунеберг, пірожнае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рунеберг

Рунеберг (Runebergintorttu) — фінскае невялічкае пірожнае з мігдалам.

Пісьменнік Юхан Людвіг Рунеберг падчас свайго знаходжання ў Порва еў такое пірожнае штодня. 5 лютага, на дзень нараджэння пісьменніка ў знак памяці, гэтае пірожнае гатуюць па ўсёй Фінляндыі, у Порва пірожнае Рунеберг — традыцыйны дэсерт. Вынаходнікам пірожнага з'яўляецца жонка пісьменніка Фрэдэрыка. Яна прыгатавала гэтае пірожнае з цёртага мігдалу, мукі, яек. Гатовы дэсерт паліваюць плаўленым цукрам або малінавым варэннем.