Міндаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мігдал)
Перайсці да: рух, знайсці
Міндаль
Urueña almendro1 lou.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus dulcis (Mill.) D.A.Webb, 1967

Сінонімы
  • Amygdalus dulcis Mill.basionym
  • Amygdalus communis
  • Prunus dulcis var. sativa
  • Prunus communis
  • Prunus amygdalus
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   24775
NCBI   3755
EOL   231567
GRIN   t:29890
IPNI   729672-1
TPL   tro-27802199

Міндаль (Prunus dulcis, у мінулым -Prunus amygdalus або Amygdalus communis) — хмызняк ці невялікае дрэва з падроду Міндаль (Amygdalus) роду Сліва. Міндаль часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з'яўляецца костачкавыя плодам. Па велічыні і форме міндаль падобны на персікавую костачку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Міндаль мае бліскучае дробназубчастае лісце і светла-ружовыя або белыя кветкі і расце ў Міжземнамор'і і іншых субтрапічных рэгіёнах.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Міндаль — плады дрэва. Галоўныя камерцыйныя вытворцы — Каліфорнія, Іспанія, Італія. Міндаль — блізкі сваяк слівы, персіка, але ў ежу спажываецца не мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касцянкі.

Шкарлупінне «арэхаў» вельмі цвёрдае. Ядро м. белае, саладкавае, са слабым водарам, пакрытае тонкай карычневай абалонкай. Каб выдаліць яе, трэба апусціць ядро, ачышчанае ад шкарлупіння на 1 хвіліну ў кіпень. Ачышчанае ядро рэкамендуюць прамыць праточнай вадой і высушыць у духоўцы пры 50 — 70 °C. Міндаль змяшчаюць значную колькасць тлушчу, эфірныя алеі, каля 20 % бялку, з вітамінаў — невялікая колькасць C і PP. Высокакаларыйныя (100 г = 650 ккал).

Адрозніваюць 2 разнастайнасці м.: салодкія і горкія. Апошнія змяшчаюць гліказід амігдалін, які лёгка распадаецца, выдзяляючы атрутную сінільную кіслату, таму спажываць горкі міндаль у ежу можна толькі ў мінімальных колькасцях. Салодкі міндаль ужываюць свежымі як дэсерт, а таксама пры вырабе соусаў, печыва, тартоў і г.д.

У шляхецкай кулінарыі Рэчы Паспалітай вядомыя з XVI ст. З іх выраблялі ахаладжальны напой аршад, марцыпаны, міндалевую поліўку (на Вігілію) міндалевы торт (на свята Трох Каралёў), міндальнае «малако» для сціслага посту і г.д. У сялянскім асяроддзі міндаль заставаўся недаступным, адсюль прыказка «Думаць пра нябесныя мігдалы».

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Мігдалы // Праект «Наша ежа»