Русалачка, статуя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
The Little Mermaid statue.jpg
Эдвард Эрыксен
Русалачка, 1913
Den lille Havfrue
Вышыня: 125 см
Капенгаген

Русалачка (дацк.: Den Lille havfrue) — статуя, адлюстроўвае персанаж з казкі «Русалачка», Ханса Хрысціяна Андэрсена, размешчана ў порце Капенгагена. Скульптура 1,25 м вышынёй і важыць каля 175 кг.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар - дацкі скульптар Эдвард Эрыксен. Адкрыта 23 жніўня 1913 г..

Вырабленая па замове сына заснавальніка бровара «Carlsberg» - Карла Якабсена, які быў зачараваны балетам па казцы Русалачка ў Каралеўскім тэатры Капенгагена. Ён прасіў прыму-балерыну, Элен Прайс, каб яна была мадэллю для статуі. Балерына адмовілася пазіраваць ў аголеным выглядзе, і скульптар выкарыстаў яе ў якасці мадэлі толькі для галавы «Русалачкі». Для фігуры «Русалачкі» пазіравала жонка скульптара Элінэ Эрыксен[1].

Копіі[правіць | правіць зыходнік]

Русалачка стала адным з самых вядомых сімвалаў Капенгагена і сусветна вядомай славутасцю для турыстаў, пра што сведчыць той факт, што ў шматлікіх гарадах ўстаноўлены копіі статуі.

Тэрмін аховы аўтарскіх правоў на статую не скончыўся, і спадчыннікі скульптара, які памёр у 1959 годзе, патрабуюць платы за выкарыстанне яе копій і малюнкаў[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 55°41′34.3″ пн. ш. 12°35′57.4″ у. д. / 55.692861° пн. ш. 12.599278° у. д. (G) (O) (Я)