Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік
Выданне
Вокладка слоўніка
Жанр Даведачнае выданне
Аўтар З. Я. Андрыеўская, І. П. Галай
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1994
Дата першай публікацыі 1994
Асобнае выданне 1994
Выдавецтва Народная асвета
Колькасць старонак 367
Ілюстратар А. І. Раманцоў
Афармленне Я. С. Гучок
Носьбіт кніга
ISBN 985-03-0054-Х

«Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом 24 500 экзэмпляраў[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ў першай палове 1990-х гадоў ускладнялася з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніў гэты прабел. Кніга адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.

Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі). Ён з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку спачатку на рускай мове, затым указаны іх пераклад на беларускай мове і потым друкуецца тлумачэнне тэрміна ці паняцця.

Зноскі

  1. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік (руск.). Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лобан М. П., Суднік М. Р. Прадмова // Арфаграфічны слоўнік / Пад рэд. К. К. Крапівы. — 3-е выд. — Мн.: Народная асвета, 1971. — С. 3. — 214 с. — 67 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]