Руш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сукенка з рушамі

Руш[1] (фр.: ruche) — палосы матэрыі або стужкі, складзеныя складкамі, якія прымыкаюць адна да іншай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з сярэдневякоўя да сучаснасці. У жаночым і мужчынскім касцюме ВКЛ асабліва папулярны ў XVIII стагоддзі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паласа тонкай ільняной, шаўковай, баваўнянай тканіны (плісаванай, маршчонай), якая служыла аздобай адзення[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца для ўпрыгожвання жаночых сукенак, мантыльяў, капелюшоў, каптураў, чапцоў, рукавоў, каўняроў, нізу жаночых сукенак, пеньюараў, радзей мужчынскай бялізны. і іншых частак туалета. Таксама часта ўжываецца для ўпрыгожвання трунаў (з унутранага боку).

Зноскі

  1. а б в Лазука 2015, с. 152.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.