Рыгор Якаўлевіч Рапапорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Якаўлевіч Рапапорт
Нараджэнне 1890[1]
Смерць 10 лютага 1938(1938-02-10)
Партыя
Дзейнасць рэвалюцыянер
Званне State Security Commissar 3rd rank[d]

Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1890, Глуск, Мінская губерня — 10 лютага 1938, расстрэльны палігон «Камунарка», Масква) — беларускі і расійскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у 1890 годзе ў Глуску Мінскай губерні ў сям’і гандляра.

Да 1917 года служыў у гандлярскай канторы. З 1918 года — камісар-следчы, намеснік начальніка крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 19211927 гг. — намеснік начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме.

З 1929 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Беларускай ваеннай акрузе — старшыня ДПУ Беларускай ССР. З 1930 года — Народны камісар унутраных спраў БССР. Адзін з арганізатараў сфабрыкаванай ДПУ справы Саюза вызвалення Беларусі.

З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 года — паўнамоцны прадстаўнік НКУС па Сталінградскім краі. З 1936 года — начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР.

Арыштаваны 16 ліпеня 1937 года ў Маскве, асуджаны 8 лютага 1938 года тройкай НКУС за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]