Рыкарда Серадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыкарда Серадор
Дата нараджэння 1877[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1943(1943-01-23)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d]
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge Grand Cross of Naval Merit with white badge

Рыкарда Серадор Сантэс (ісп.: Ricardo Serrador Santés; 187723 студзеня 1943) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, працягваючы сямейную дынастыю ваенных. У час Рыфскай вайны камандаваў падраздзяленнем рэгулярных войск Афрыканскай арміі.

У 1932 годзе прыняў удзел у Санхурхадзе[3], няўдалай спробе дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Санхурха. Быў асуджаны і сасланы ў турму Віла-Сіснерас (цяпер Заходняя Сахара). У канцы 1932 года збег разам з іншымі ўдзельнікамі Санхурхады[4]. Пры ўрадзе Алехандра Леру амніставаны, вярнуўся ў армію і быў прызначаны ў Вальядалід, штаб-кватэру VII ваеннай акругі.

Далучыўся да ліпеньскага путча 1936 года, які прывёў да грамадзянскай вайны ў Іспаніі, з’яўляючыся адным з арганізатараў паўстання ў Вальядалідзе[4].

Адзначыўся ў бітвы пры Гвадараме, паспяхова разграміўшы войскі праціўніка[5][3].

У канцы 1936 года ўзначаліў дывізію «Авіла»[6], потым — 71-ю артылерыйскую дывізію. Далей стаў начальнікам групы дывізій Гвадарама—Самасьера[7].

8 студзеня 1937 года атрымаў званне брыгаднага генерала[8], 23 лютага 1939 года — генерала дывізіі.

У жніўні 1939 года быў прызначаны генерал-капітанам Канарскіх астравоў, на гэтай пасадзе знаходзіўся да сваёй смерці 23 студзеня 1943 года[9]. Незадоўга да гэтага Серадору было прысвоена званне генерал-лейтэнанта[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. BNE authority file Праверана 16 чэрвеня 2020.
  2. Ricardo Serrador Santés // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil Española, Ed. Grijalbo, pág. 432
  4. а б Ignacio Martín Jiménez (2010). La guerra civil en Valladolid, 1936-1939: amaneceres ensangrentados, pág. 70
  5. Ignacio Martín Jiménez (2010). La guerra civil en Valladolid, 1936-1939: amaneceres ensangrentados, pág. 359
  6. VV.AA. 1990, p. 434.
  7. Carlos Engel (2000). Historia de las divisiones del ejército nacional, Ed. Almena, pág. 206
  8. Clyde L. Clark (1950). The Evolution of the Franco Regime, pág. 452
  9. Juan Arencibia de Torres (1994). Canarias y los militares: un siglo de historia, pág. 216
  10. Juan Arencibia de Torres (1994). Canarias y los militares: un siglo de historia, pág. 233

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • VV.AA. (1990). Historia general de España y América XVII. La segunda república y la guerra civil. Madrid: Ediciones Rialp.