Сакрэцыя (геалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сакрэцыя з крышталямі цэлесціну

Сакрэ́цыя[1] — мінеральны агрэгат звычайна акруглай формы, што запаўняе пустоты ў горных пародах і паводле мінеральнага складу адрозніваецца ад іх.

Сакрэцыі ўтвараюцца шляхам паслядоўнага адкладу рэчыва слаямі на сценках пустот у напрамку да сярэдзіны. Часам у сярэдзіне застаецца прастора, акаймаваная друзамі мінералаў. Слаі сакрэцыі могуць адрознівацца па колеру і складу. Утварэнне іх звязана з гідратэрмальнымі або гіпергеннымі працэсамі. Дробныя сакрэцыі называюць міндалінамі, буйныя — жэодамі.

Сакрэцыі выкарыстоўваюць у ювелірнай справе і ў якасці калекцыйнага матэрыялу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]