Мінерал
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мінерал (ад позналац. minera руда), прыроднае геалагічнае цела, амаль аднароднае паводле хімічнага складу і фізічных уласцівасцяў, утворанае ў выніку фізіка-хімічных працэсаў у глыбіні і на паверхні Зямлі.
Вядома каля 3 тыс. мінералаў, з іх найбольш пашыраныя: сілікаты (каля 25 % агульнай колькасці мінералаў), вокіслы і гідравокіслы, сульфіды і іх аналагі, фасфаты, арсенаты, ванадаты.
На тэрыторыі Беларусі ў зямной кары вядомыя некалькі соцень мінералаў, многія з іх з’яўляюцца пераважнымі кампанентамі карысных выкапняў: каменнай солі (галіт), калійных соляў (сільвін), фасфарытаў (апатыт), даламітаў (даламіт) і інш.
Літаратура[правіць]
- Вызначальнік мінералаў і горных парод / Н. У. Ерашова, Т. С. Шырко. - Мінск: Народная асвета, 1975. - 61, [2] с., [2] л. каляр. іл.
- Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. - Мн.: Нар. асвета, 1987. - 109, [2] c.
- Мінералы. Горныя пароды. Метэарыты: у свеце беларускага каменя: нарысы: [пераклад з рускай мовы] / Усевалад Бардон. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 68, [3] с. – (Зямля мая).
Гл. таксама[правіць]
- Поўны спіс мінералаў, апісаных у англійскай Вікіпедыі (на англійскай мове)
- Пародаўтваральныя мінералы
- Мінеральныя пігменты
- Мінеральныя індывіды
- Мінеральныя агрэгаты
- Антагенія мінералаў
- Мінералагічны музей
- Калекцыянаванне мінералаў
- Адуляр
- Астрафіліт