Салютрэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Палеаліт

Касцяныя ігла і рыбалоўны крук
Наканечнік салютрэ

Салютрэ, Салютрэйская культура — археалагічная культура сярэдзіны позняга палеаліту, распаўсюджаная на тэрыторыі Францыі і Паўночнай Іспаніі. Змяніла арыньякскую культуру і перыгорскую культуру і, у сваю чаргу, змянілася мадленскай культурай. Датуецца (радыёвуглеродным метадам) 18-15 тыс. гадоў да н. э. Упершыню вылучана Г. Марцілье ў канцы 60-х гг. XIX ст. і названая па стаянцы Салютрэ (Solutré, дэпартамент Сона і Луара ў Францыі).

Характарызуецца дбайна вырабленымі, апрацаванымі дасканалай адціскной рэтушшу крамянёвымі, т. зв. салютрэйскімі, наканечнікамі ў форме лаўровага або лазовага ліста, а таксама з выманнем. Частка з іх служыла наканечнікамі дзід і дроцікаў, частка - нажамі і кінжаламі. Разам з імі знаходзяць крамнёвыя скрабкі, разцы, праколкі, вострыя, касцяныя наканечнікі, іголкі з вушкамі, посахі, творы мастацтва і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons