Самуіл Іванавіч Маскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуіл Іванавіч Маскевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1580(1580-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1642
Грамадзянства
Дзеці Boguslav Kazimir Maskevich[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, hussar, афіцэр

Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580, в. Сэрвач, Наваградчына — 1642) — аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыуша». Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградскага павета (1617—1618), пазней — наваградскі земскі пісар.

Паходзіў са шляхецкай засцянковай сям'і. Адукацыю атрымаў у Наваградку. Па-за часам вайсковай службы быў пры дварах магнатаў А. Вішнявецкага і Радзівілаў; шмат падарожнічаў.

Дыярыуш[правіць | правіць зыходнік]

У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гг., у т.л. Маскоўскай вайны (1609—1618), але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытанні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.

Адзначаецца[1] аб'ектыўнасць Маскевіча пры характарызацыі ўсіх бакоў гістарычных падзеяў — так, у падрабязным апісанні аблогі Смаленска падкрэсленая мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводы М. Шэйна, крытычна ацэнены дзеянні ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай; значнае месца ў творы займае апісанне побыту маскоўскіх баяраў, станоўча ацэненыя іх меркаванні наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Аўтар апраўдвае жорсткую рэакцыю рускага сялянства ў дачыненні да войска Рэчы Паспалітай як помсту за прынесеныя войскам бедствы вайны.

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.58.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.57,58.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]