Санаторый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Санаторый (лац. sanatorium ад sano — лячу, аздараўляю) — санаторна-курортная арганізацыя для дарослых, дарослых і дзяцей, дзяцей, якая забяспечвае прадастаўленне санаторна-курортных паслуг у адпаведнасці з устаноўленым для яе профілем з прымяненнем прыродных лячэбных фактараў.

Лячэнне ў санаторыях праходзіць з пераважным выкарыстаннем прыродных фактараў (клімат, мінеральныя воды, гразі і г.д.) у спалучэнні з дыетычным харчаваннем, лячэбнай фізкультурай, фізіятэрапеўтычнвмі працэдурамі.

Санаторна-курортныя паслугі і дапамога[правіць | правіць зыходнік]

Санаторна-курортнымі называюць паслугі па аказанні санаторна-курортнай дапамогі, пражыванні, харчаванні, правядзенні вольнага часу і іншыя сервісныя паслугі, што прадастаўляюцца ў санаторна-курортных арганізацыях.

Санаторна-курортная дапамога — сістэма арганізацыйных, медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне навукова-абгрунтаванай патрэбнасці грамадзян у санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 145. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]