Санта-Сесілія-Акатытлан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піраміда ў Санта-Сесілія-Акатытлан з пярэдняй лесвіцай і дзвюма вялікімі курыльніцамі
Піраміда ў Акатытлане.

Санта-Сесілія-Акатытлан, ці проста Акатытлан, аст.: Acatitlán, «месца сярод трыснёгаў» — археалагічны помнік культуры чычымекаў. Знаходзіцца ў пас. Санта-Сесілія, муніцыпалітэт Тлальнепантла-дэ-Бас, штат Мехіка, каля горада Мехіка. У старажытнасці помнік размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы вялікага возера Тэскока.

Гэты горад культуры чычымекаў быў цесна звязаны з іншым помнікам, Тэнаюка, які ў тую эпоху быў палітычным і рэлігійным цэнтрам чычымекаў. Пазней абодва гарады пакарылі ацтэкі, і яны працягвалі існаванне пад уладай Тэначтытлана, аж да перамогі над ацтэкамі іспанскіх канкістадораў у 1521 годзе. Пасля заваявання іспанцамі Мексікі Акатытлан прыходзіць у заняпад, і неўзабаве, нараўне са шматлікімі іншымі месаамерыканскімі гарадамі, яго руйнуюць, каб здабыць камень для збудавання шматлікіх хрысціянскіх цэркваў.

Побач з месцам раскопак у 1961 г. быў адкрыты археалагічны музей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]