Чычымекі
Чычымекі — старажытны народ Мексікі, цывілізацыя якіх існавала да 1519 г.
Народ чычымекаў складаўся з качавых плямёнаў, якія пражывалі на поўначы сучаснай дзяржавы Мексікі. Мяркуецца што ў сярэдзіне XII стагоддзя яны сталі перасяляцца на поўдзень краіны, а ў пачатку XIII стагоддзя пракраліся на тэрыторыю, на якой да гэтага размяшчалася дзяржава старажытных тальтэкаў. Чычымекі заснавалі сваю дзяржаву, сталіцай якой быў Тэнайука.
Чычымекскі кіраўнік Кінацын, які кіраваў на пачатку XIII стагоддзя, перанёс сталіцу ў горад Тэшкока.Неўзабаве пасля гэтага чычымекская дзяржава па невядомых прычынах распалася, а сам Тэшкока ператварыўся ў самастойны горад-дзяржаву. Іншыя плямёны, якія ўваходзілі ў канфедэрацыю чычымекаў, таксама змаглі стварыць свае гарады-дзяржавы — атомі ў Шалтакане, акальхуа ў Каатлінчане, тэпанекі ў Аскапацалька.
Каля 1418 г. суседнія плямёны тэпанекаў здолелі захапіць горад Тэшкока і ўтрымлівалі там уладу да 1429 г. калі яны былі выгнаныя з краіны пры дапамозе ацтэкаў. У 1519 г. Тэшкока быў знішчаны іспанскімі канкістадорамі і спыніў сваё існаванне.
Крыніцы [правіць]
- Фернанда дэ Альва Іштлільшачытль. Гісторыя народа чычымекаў, яго паселішчы і абгрунтоўванне ў краіне Анаўак.. www.bloknot.info (2010-03-22). — пер. с исп. - В. Талах, Украина, Киев, 2010. Праверана 29 чэрвеня 2010.
Літаратура [правіць]
- Сычев, Николай «Книга Династий» Издательство АСТ, 2005 ISBN 5-17-032495-2
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
