Сарэдыі
Сарэ́дыі[1] (стар.-грэч.: σωρός — куча) — органы вегетатыўнага размнажэння некаторых высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў.
Утварэнні на паверхні лішайнікаў у выглядзе зярністай або падобнай на парашок масы. Маюць адну або некалькі клетак водарасці, абкружаныя гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам і ў спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Галубкоў У. У. Сарэдыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- [Соредии Сарэдыі (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Соредии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.