Саўгас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Саўгас (скарочана ад савецкая гаспадарка, руск.: совхоз) — дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства ў СССР. У адрозненне ад калгасаў, якія з'яўляліся кааператыўнымі аб'яднаннямі сялян, створанымі на сродкі саміх сялян, саўгас быў дзяржаўным прадпрыемствам. У саўгасах працавалі наёмныя работнікі, якія атрымлівалі фіксаваную заработную плату ў грашовай форме, у той час як у калгасах да сярэдзіны 1960-х гадоў выкарыстоўваліся працадні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Неабходнасць стварэння дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў была абгрунтавана У. І. Леніным у перыяд падрыхтоўкі сацыялістычнай рэвалюцыі. У красавіцкіх тэзісах У. І. Леніна (1917 г.) ставілася пытанне аб арганізацыі на базе буйных панскіх маёнткаў дзяржаўных гаспадарак, якія ва ўмовах перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі павінны былі служыць узорам буйной грамадскай сацыялістычнай вытворчасці.

Дынаміка саўгаснага будаўніцтва да 1928 года
Гады 1922 1923 1924 1925 1926 1927 1928
Колькасць саўгасаў 4316 5227 5199 4494 3477 4250 5000
Зямельная плошча (тыс.га) 3324 3385 2593 2510 2316 3347 3600

16 сакавіка 1927 года была прынята Пастанова ЦВК і СНК СССР «Аб савецкіх гаспадарках», дзе ў прыватнасці адзначалася: «Сацыялістычнае будаўніцтва ў сельскай гаспадарцы вылучае, разам з правядзеннем мерапрыемстваў па перабудове сялянскай гаспадаркі, у якасці адной з найважнейшых задач, неабходнасць далейшага ўмацавання і развіцця савецкіх гаспадарак як паслядоўна сацыялістычных прадпрыемстваў у сельскай гаспадарцы. У адпаведнасці з гэтым далейшае будаўніцтва савецкіх гаспадарак павінна ісці па лініі сапраўднага ператварэння іх у буйныя індустрыялізаваныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія вядуць гаспадарку на аснове гаспадарчага разліку і рэнтабельнасці. Толькі пры гэтай умове савецкія гаспадаркі будуць у стане аказваць неабходнае ўздзеянне на сельскую гаспадарку». На падставе гэтай пастановы саўгасы вызваляліся ад арэнднай платы за зямлю, ім спісваліся ўжо атрыманыя крэдыты і падаваліся новыя на лепшых умовах у дадатку да бюджэтных асігнаванняў у памеры шасці мільёнаў рублёў. У аплаце працы працоўных у саўгасе павышэнне зарплаты цесна звязвалася з ростам прадукцыйнасці працы і гаспадарчым умацаваннем саўгаса.

У 1927 годзе пры саўгасе імя Шаўчэнкі ў УССР была арганізавана першая машынатрактарная калона для працы ў бліжэйшых сялянскіх гаспадарках, а вясной 1928 года ўжо было 14 трактарных атрадаў, якія мелі 68 трактароў. Гэта паклала пачатак масаваму стварэнню МТС.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саўга́с, савецкая гаспадарка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.