Калгас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Калгас (калектыўная гаспадарка) - аб'яднанне сялян (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі.

[правіць] З гісторыі калгасаў

Большасць калгасаў была створана на Беларусі ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1918-1930-я). Першыя аб'яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзення калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Пасля 1927 стварэнне калгасаў стала «генеральнай лініяй партыі». Большасць калгасаў былі створаны з парушэннем прынцыпаў добраахвотнасці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі і найбольш заможных гаспадароў (кулакоў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачвання», ў выніку якой кулацтва павінна было знікнуць як клас. Паводле некаторых даных, было раскулачана - пазбаўлена правоў і падпала пад высяленне - каля 700 тыс. сялян. Неўзабаве Беларусь была аб'яўлена зонай суцэльнай калектывізацыі.

[правіць] Калгасная сістэма

Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзена калгасу ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаываць дзяржаве па закупачных цэнах (даволі нізкіх).

Калгас трэба адрозніваць ад саўгаса (савецкая гаспадарка) - у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэння вытворчасці с/г прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спецыялізацыю на вытворчасці нейкага віду прадукцыі (зерне, малако, гародніна ці інш.)

[правіць] На сённяшні дзень

Яшчэ напачатку 1990-х з'явіліся першыя фермерскія гаспадаркі, якія аднак на сёння не маюць вялікага распаўсюджвання.

Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сістэмы. У нашай краіне зямля з'яўляецца дзяржаўнай маёмасцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзення гаспадарання: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спецыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах