Сванецкі хрыбет
Сванецкі хрыбет | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Вялікі Каўказ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сванецкі хрыбет[1] — горны хрыбет у Грузіі. З’яўляецца перадавым хрыбтом паўднёвага схілу Вялікага Каўказа. Даўжыня хрыбта — 85 км. Найбольшая вышыня — 4 008 м (гара Лайла). Складзены гліністымі сланцамі і кварцытамі.
Грэбень хрыбта займаюць ледавікі агульнай плошчай каля 30 км². На схілах — альпійскія лугі, што пераходзяць у іглічныя і букавыя лясы.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).