Вялікі Каўказ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вялікі Каўказ груз. დიდი კავკასიონი,чач. Йоккха Кавказ, азерб. Böyük Qafqaz |
|
Вялікі і Малы Каўказ і Закаўказзе. Здымак НАСА |
|
| Тып |
Горная сістэма |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Даўжыня |
1150 км |
| Шырыня |
33 ... 180 км |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
5642 м |
Вялікі Каўказ — горная сістэма паміж Чорным і Каспійскім морамі, разам з Малым Каўказам складае горную краіну Каўказскія горы.
Вялікі Каўказ уяўляе сабою велічнае горнае збудаванне. Ён распасціраецца больш за на 1 150 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, ад раёна Анапы і Таманскага паўвострава да Апшэронскага паўвострава на ўзбярэжжы Каспія, побач з Баку. Шырыня яго вагаецца ад 32 км у раёне Наварасійска да (максімальнай) 180 км у раёне мерыдыяна Эльбруса і 160 км у Дагестане.