Свердзел
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Све́рдзел: рэзальны інструмент для свідравання.
Звычайна свердзел — стрыжань цыліндрычнай формы, у якім адрозніваюць рабочую частку (рэзальную і калібровачную) і хваставік (цыліндрычны ці канічны). Рэзальную частку робяць з інструментальнай сталі, цвёрдых сплаваў.
Асноўныя тыпы свердзелаў: у металаапрацоўцы — спіральныя (найбольш пашыраныя), з прамымі канаўкамі, пёравыя, цэнтровачныя, шнэкавыя (Гл. таксама шнэк), для глыбокага свідравання (ружжовыя і гарматныя), для кольцавага свідравання; у дрэваапрацоўцы — цыліндрычныя (простыя цэнтравыя, цэнтравыя з падразальнікамі, лыжкавыя) і вінтавыя (спіральныя, шнэкавыя, штопарныя і інш.).
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1973. — 640 с.: іл., карты. С.435,436.
