Святлана Аляксееўна Хорава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Аляксееўна Хорава
Дата нараджэння 5 студзеня 1943(1943-01-05) (81 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Святлана Аляксееўна Хорава (нар. 5 студзеня 1943, Ішым, Цюменская вобласць, Расія) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіялогія чалавека і жывёл», 1965; аспірантура, 1968).

Працавала ў Томскім дзяржаўным універсітэце (1968—1992, Навукова-даследчы інстытут біялогіі і біяфізкі, навуковы супрацоўнік, у 1981—1991 — загадчык лабараторыі біяхіміі, 1991—1992 — намеснік дырэктара інстытута), Томскім дзяржаўным педагагічным універсітэце (1993—1995, кафедра біяхіміі, загадчык кафедры), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1995, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Інжынерная экалогія», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіялогія і біяхімія працэсаў адаптацыі арганізма; валеалогія; бяспека жыццядзейнасці і радыеэкалогія.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гормональная регуляция процессов срочной адаптации к кратковременным дозированным нагрузкам : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 14.00.17 / Хорева Светлана Алексеевна. — Томск, 1991.
  • Effect of dynamic overloading on functions of the endocrine glands in dogs of different ages / V. A. Pepel', S. M. Ksents, S. A. Khoreva // Bulletin of experimental biology and medicine. — 1973. — Vol. 73, iss. 2. — P. 871—873.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хорава Святлана Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 49.
  • Хорева Светлана Алексеевна // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 32—33.
  • Хорева Светлана Алексеевна / Шевчик О. С. // БПИ, БГПА, БНТУ ― история, традиции, перспективы : материалы студенческой научно-практической конференции, посвященной 90-летию БНТУ. — Минск, 2011. — С. 110.