Селядцовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Селядцовыя
Sardina pilchardus 2011.jpg
Сардзіна еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Касцявыя рыбы

Атрад:

Селядцападобныя

Сямейства:

Селядцовыя

Навуковая назва

Clupeidae Cuvier, 1817

NCBI   55118

Селядцовыя, селядцы (Clupeidae) — сямейства рыб атрада селядцападобных.

Падзяляюцца на 7 падсямействаў, каля 20 (па іншых звестках каля 50) родаў, у т.л. пузанкі, салака, сардзіны, цюлькі, шпроты, сардзінелы. Каля 190 відаў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некаторыя віды ва ўмераных і халодных водах.

Даўжыня 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вялікай цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі.

Аб'екты промыслу.

Літаратура [правіць]

  • Селядцовыя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.