З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сенаеды[1] (Psocoptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Звычайная даўжыня цела прадстаўнікоў - 0,6-7 мм (да 10 мм - Thyrsophorus metallicus). Вядома каля 5500 сучасных відаў (5574 віду па стане на люты 2008), большасць з якіх жыве ў трапічных і субтрапічных раёнах. У пачатку XX стагоддзя было паказана, што сенаеды знаходзяцца ў парафілетычных адносінах з іншым традыцыйным атрадам насякомых - пухаедамі і вошамі (Phthiraptera).
Зноскі
- ↑ Сенаеды у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.324