Вікіпедыя:Як правіць артыкул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каб правіць націсніце закладку правіць уверсе старонкі, што адкрые акенца з цяперашнім тэкстам артыкула, дзе можна рабіць пажаданыя праўкі. Калі Вашы праўкі скончаны, упішыце іх кароткае апісанне ў радок Тлумачэнне пад акенцам і націсніце кнопку Як будзе, каб упэўніцца ў канчатковым выглядзе артыкула пасля правак, калі вынік Вас задавальняе націсніце кнопку Запісаць. (Гл. таксама: Вікі-фарматаванне, Пясочніца, Афармленне артыкулаў)

Калі з Вашага пункту гледжання ў артыкуле ёсць суб'ектыўная інфармацыя, якая не з'яўляецца факталагічнай памылкай, не варта выдаляць яе — лепш дадаць ў артыкул інфармацыю аб'ектыўную з Вашага пункту гледжання і спаслацца на аўтарытэтныя крыніцы. Пагатоў, калі Вы ведаеце крыніцы змешчанай суб'ектыўнай інфармацыі, будзе карысным дадаць і іх, мабыць нават удакладніць паводле іх суб'ектыўную частку артыкула. Такі падыход дазволіць наступным чытачам скласці больш поўнае ўяўленне пра меркаванні аб прадмеце, што значна павысіць каштоўнасць артыкула для энцыклапедыі. Тым часам, самі імкніцеся пазбягаць суб'ектыўных ацэнак і ведаючы некалькі пунктаў гледжання на праблему выкладаць іх усе, прынамсі асноўныя, спасылаючыся на крыніцы.

Звярніце таксама ўвагу, што да кожнага артыкула ёсць старонка размоў пра яго, куды можна трапіць праз закладку размовы. На гэтай старонцы можна напісаць свае заўвагі, калі Вы чамусьці не жадаеце рабіць праўкі, або абмеркаваць з іншымі ўдзельнікамі пытанні датычныя зместу і правак ў артыкуле.